На 30 лет назад… Теплая встреча выпускников с классным руководителем Галиной Яковлевой

Образование

З віншаваннямі да класнай

Памятаеце песню Юрыя Шаўчука «Что такое осень»? Дык вось, выпускнікі 1990 года пастаўскай СШ №1 паклалі на музыку свой тэкст і выканалі новы варыянт са сцэны на сёлетняй традыцыйнай лютаўскай сустрэчы ў навучальнай установе. У ім прагучалі і такія словы: «Что такое школа? Это время самое счастливое на свете. Школа, ты напомнила душе о самом главном: мы — Галины Феликсовны дети».

Мелася на ўвазе іх класны кіраўнік Галіна Якаўлева. На жаль, прыехаць з Мінска, дзе жыве, яна тады не змагла. А песню пачула намнога пазней. У мінулую нядзелю, калі ў краіне адзначаўся Дзень настаўніка, група яе былых вучняў наняла мікрааўтобус і паехала ў Мінск віншаваць са святам сваю класную. Сустрэча была радаснай і цёплай.

Выпускнікі 1990 года пастаўскай СШ №1 са сваім класным кіраўніком Галінай Феліксаўнай Якаўлевай

Галіна Феліксаўна моцна трымала ў класе дысцыпліну і разам з тым паважала і разумела кожнага вучня. Яна здолела так згуртаваць дзяцей, што і праз 30 гадоў пасля заканчэння школы аднакласнікі падтрымліваюць зносіны, праз кожныя пяць гадоў сустракаюцца ў навучальнай установе, абавязкова запрашаюць класную маму.

На гэты раз наведаліся да яе самі. Сустрэліся на дачы пад Мінскам, дзе Галіна Феліксаўна право­дзіць усё лета. Успаміналі напружанасць урокаў і гаманлівасць перапынкаў, захапляльныя паходы з начлегам у палатках і выезды ў калгасы на ўборку бульбы, першае каханне, шчымлівую сустрэчу світання пасля выпускнога балю і многае іншае. Настаўніца распытвала кожнага пра жыццё, сем’і, працу, захапленні. Для яе былыя вучні, ужо даўно дарослыя людзі, па-ранейшаму застаюцца дзецьмі. І безумоўна, расчулілі сваім прыездам і віншаваннем. А самі былыя аднакласнікі таксама сагрэліся цяплом сустрэчы з любімай настаўніцай і ўспамінамі дзяцінства і юнацтва.

Фаіна Касаткіна
Фота Андрэя Якаўлева



Читайте также:
Могут решить любую задачу. В Андроновской ЯССШ работают 11 креативных педагогов
Заведующая детсадом №2 «Солнышко» Наталья Рутковская пришла в профессию подростком
ОСВОДовцы научили учащихся Поставского государственного колледжа спасать людей на воде



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.