На балансе ДЭУ-33 находится более 210 километров республиканских автомагистралей

Общество

Спраў хапае круглы год

Калі мясцовыя дарогі — зона адказнасці філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132», то больш чым 210 кіламетраў рэспубліканскіх аўтамагістраляў знаходзіцца на балансе ДЭУ-33. Пра вытворчую і гаспадарчую дзейнасць дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення расказвае начальнік Алег Крукоўскі:

— Наша дзейнасць накіравана на выкананне вытворчага плана па ўтрыманні і бягучым рамонце дарог, штучных збудаванняў на іх, добраўпарадкаванне прыдарожных палос. Каб паспяхова спраўляцца з пастаўленымі задачамі, у нас ёсць 3 лінейныя дарожныя дыстанцыі. За імі замацаваны аўтамашыны для перавозкі людзей, дарожна-будаўнічая тэхніка: аўтагрэйдары, трактары, пагрузчыкі. У філіяле распрацаваны мерапрыемствы па забеспячэнні бяспечнага руху на дарогах. Пастаянна праводзіцца праверка тэхнікі бяспекі. Шмат увагі ўдзяляецца пытанням работы ў начны час і зімовы перыяд.

Ямачны рамонт вядуць аператар Алег Швец і вадзіцель Аляксандр Белы

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту за студзень—верасень выканана работ на суму 2 598 тысяч рублёў. На ўтрыманне дарог зрасходаваны 1 108 тысяч рублёў, на бягучы рамонт — 1 490 тысяч. Выручка па філіяле за справаздачны перыяд склала 3 339 тысяч рублёў, рост да адпаведнага перыяду мінулага года — 99%. Даведзенае заданне па бізнес-плане (3 120 тысяч рублёў) выканана на 107%. Інвестыцый у асноўны капітал паступіла ў суме 49 тысяч. Асноўная іх крыніца — уласныя сродкі. Яны выкарыстоўваюцца на аднаўленне і тэхнічнае абнаўленне, мадэрнізацыю машынна-трактарнага парка філіяла.

Са значных аб’ектаў, работы на якіх ужо завершаны, можна назваць капітальны рамонт дарожнага палатна каля міжнароднага пункту пропуску «Відзы». Стварылі там дадатковую паласу. Мы першымі сярод прадпрыемстваў «Віцебскаблаўтадара» займаліся такім відам работ і справіліся паспяхова. Кіраваў працэсам начальнік трэцяй лінейнай дарожнай дыстанцыі Грыгорый Лапутка. У Відзах выканалі значны аб’ём работ па рамонце цэнтральнай вуліцы, тратуараў, а таксама па добраўпарадкаванні населенага пункта.

Датэрмінова здалі ў эксплуатацыю мост праз раку Лучайку ў Юньках. У гэтым вялікая заслуга начальніка другой лінейнай дарожнай дыстанцыі Аляксея Шаламіцкага. Завяршылі ўкладку тратуарнай пліткі на пад’ездзе да дзіцячага сада ў 6 гарадку, паміж тратуарамі і праезнай часткай, дзе прадугледжана зялёная зона, на абочынах вуліцы пасеялі газонную траву, устанавілі дарожныя знакі. А яшчэ на працягу года ачышчалі прыдарожныя палосы ад смецця, высякалі хмызняк, абкошвалі абочыны, устанаўлівалі, мянялі дарожныя знакі, рамантавалі, фарбавалі дарожныя павільёны, выконвалі іншыя работы. Цяпер рыхтуем дарогі да зімы — у першую чаргу вядзём ямачны рамонт аварыйных участкаў вуліц горада і тых, дзе найбольш інтэнсіўны рух транспарту. Спраў хапае круглы год.

Заўтра — наша прафесійнае свята. Сардэчна віншую калектыў філіяла, шаноўных ветэранаў! Дзякуй за старанне, прафесіяналізм. Дасылаю віншаванні калегам — работнікам філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» і ўчастка г. Паставы філіяла «АТП№16». Жадаю ўсім сонца ў душы, шчасця ў доме, дабрабыту.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Работники поставских дорожных организаций работают для нашей безопасности и комфорта
Сегодня — День автомобилиста и дорожника. Поздравляем!
На Поставщине действуют 3 городских, 12 пригородных и 7 междугородных маршрутов
Работники филиала «Поставское ДРСУ-132» обслуживают более 10.000 километров дорог



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.