На Поставщине действуют 3 городских, 12 пригородных и 7 междугородных маршрутов

Общество

У інтарэсах пасажыраў

Маршрутная сетка ўчастка г. Паставы філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства №16 г. Глыбокае» ўключае ў сябе 3 гарадскія, 12 прыгарадных і 7 міжгародніх маршрутаў. 

Штодня аўтобусы адпраўляюцца ў буйныя населеныя пункты Пастаўшчыны, а таксама ў Мінск, Віцебск, адзін — у Мала­дзечна. Большасць прыгарадных рэйсаў — стратныя. Але іх не закрываюць з той прычыны, што іншыя перавозчыкі там не працуюць, а людзям рэйсы неабходныя.

Начальнік участка г. Паставы філіяла «АТП №16 г. Глыбокае» Сяргей Крыштафовіч з вадзіцелямі Ва­дзімам Галімскім, Паўлам Іжмайловічам, Андрэем Мядзвецкім і Аляксандрам Пазняком

— Згодна з Дзяржаўнай праграмай развіцця транспартнага комплексу краіны на 2016—2020 гады, зацверджанай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, акупляль­насць рэйсаў на прыгарадных маршрутах павінна быць 75%, на гарадскіх — 90,  — расказваў начальнік участка Сяргей Крыштафовіч. — А на Янчукі, Лукашова, Мольдзевічы яны акупляюцца толькі на 11-15%. Тым не менш ідзём насустрач пасажырам. З верасня дабавілі рэйсаў на Белькі, Навінкі, Гуменнікі. Па нядзелях аднавілі рэйс на Казяны з адпраўленнем з Пастаў у 12 гадзін. Па просьбе дырэктара Камайскай СШ змянілі час адпраўлення аўтобуса на Палессе. У кастрычніку дабавілі рэйсаў на Лукашова і Савічы. У сувязі з COVID-19 з сярэдзіны сакавіка перастаў курсіраваць аўтобус на Вільнюс, які прыносіў нядрэнны прыбытак.

Становішча на прадпрыемстве няпростае. Выручае прафесіяналізм работнікаў, якія бера­гуць замацаваную за імі тэхніку, здольныя на месцы выправіць непаладкі.  Хоць заўтра прафесійнае свята, але і ў гэты дзень вадзіцелі ўчастка, абслуговы персанал будуць працаваць.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Работники поставских дорожных организаций работают для нашей безопасности и комфорта
Сегодня — День автомобилиста и дорожника. Поздравляем!
Работники филиала «Поставское ДРСУ-132» обслуживают более 10.000 километров дорог
На балансе ДЭУ-33 находится более 210 километров республиканских автомагистралей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.