Начальник Витебской таможни Павел Лобачев провел прием граждан в Поставах

Местная власть

Абмеркавалі важнае

У мінулую пятніцу кіраўніцтва райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, устаноў і арганізацый Пастаўшчыны, старшыні сельвыканкамаў сабраліся разам на чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Удзел у ім таксама прыняў начальнік Віцебскай мытні Павел Лабачоў.

Першым на абмеркаванне прысутных было вынесена пытанне пра арганізацыю работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў ва ўстановах адукацыі Пастаўшчыны. Кіраўнік раёна Сяргей Чэпік, падкрэсліўшы выключную значнасць узнятай тэмы, для яе грунтоўнага аналізу перадаў слова намесніку начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяне Русалоўскай. Яе справаздачу дапоўнілі кіраўнікі пастаўскай СШ №2 Аляксандр Кузняцоў і раённага цэнтра дзяцей і моладзі Леакадзія Пушкар.

Дырэктар «Завода Беліт» Ігар Прахарэнка на прыёме ў начальніка Віцебскай мытні Паўла Лабачова

Па другім пытанні галоўным дакладчыкам стаў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Сяргей Шамовіч. Ён расказаў пра работу жыллёвай галіны раёна ў бягучым годзе.

Адразу пасля завяршэння пасяджэння прысутны на ім начальнік Віцебскай мытні Павел Лабачоў правёў прыём грамадзян. Са сваімі пытаннямі да кіраўніка мытнай службы вобласці звярнуліся прадстаўнікі «Завода Беліт».

Людміла Зелянкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Руководитель Поставщины Сергей Чепик — золотой юбиляр. Актуальное интервью
16 октября в Поставах состоялась встреча молодых специалистов с руководством района
В районном исполнительном комитете состоялось общее собрание работников Поставского ТЦСОН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.