Оригинальная сумка-шоппер: модно, красиво и экологично

Важное Общество

Модна, прыгожа, экалагічна

Ужо даўно стала модным весці экалагічны лад жыцця. Прычым гэта актыўна падтрымліваецца на ўзроўні дзяржавы. Экатэндэнцыі паспяхова ўкараняюцца і ў нашай краіне.

У прыватнасці, сёлета пастановай Савета міністраў №7 зацверджаны План мерапрыемстваў, накіраваны на паэтапнае зніжэнне выкарыстання палімернай упакоўкі. Так, у бягучым годзе павінен быць вызначаны пералік аднаразовых тавараў, якія будуць забаронены ў аб’ектах грамадскага харчавання. Прапануецца абмежаваць аб’ём пластыкавай тары, укараніць залогавую сістэму звароту спажывецкай упакоўкі. Планам прадугледжана і далейшае развіццё аб’ектаў па сартаванні і перапрацоўцы камунальных адходаў.

Кожны з нас таксама можа паклапаціцца пра іх мінімальнае ўтварэнне. Напрыклад, замяніць поліэтыленавы пакет на біяпакет, які цалкам раскладаецца пры кампаставанні. І што самае цікавае, адбываецца гэта за некалькі месяцаў, без прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю. Тэрмін жа раскладання ПЭ-пакета складае 500-1000 гадоў. Гэта значыць, што яшчэ ні адзін (!) поліэтыленавы пакет не паспеў раскласціся, бо іх вытворчасць пачалася ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Дарэчы, з выкарыстаннем неўзнаўляльнага прыроднага рэсурсу — нафты.

Біяпакеты вырабляюць з полі­лактыду і ўжо прапануюць пакупнікам беларускіх магазінаў. Нядаўна такі экатрэнд прынесла на працу мая калега. На вобмацак ён нібы прагумаваны, вельмі прыгожы знешне і ўтрымлівае інфармацыю пра сваю экалагічнасць.

Па-ранейшаму застаюцца моднымі і шматразовыя сумкі з тканіны. Да іх безумоўных плюсаў адносяцца даўгавечнасць, трываласць, кампактнасць. А яшчэ яны могуць быць сапраўдным творам мастацтва. У гэтым можна ўпэўніцца, паглядзеўшы на сумкі-шоперы нашай зямлячкі Людмілы Курыловіч, якая жыве ў Падмаскоўі.

— Я вельмі занепакоена праблемай аховы прыроды і экалогіі,— паведаміла Людміла Курыловіч. — Асабліва — празмерным выкарыстаннем поліэтыленавых пакетаў. Таму, калі даведалася, што ёсць магчымасць не толькі набыць сумку-шопер, але і зака­заць свой прынт, узрадавалася. Гэта са­дзейнічае зберажэнню прыроды. Да таго ж можна зрабіць камусьці эксклюзіўны падарунак.

Мастачка выбрала 6 сваіх карцін і заказала 24 камплекты (да кожнай сумкі — яшчэ і шалік). І ўсе яны «разляцеліся» ў адно імгненне. У захапленні ад такога падарунка засталіся і дзяўчынкі-школьніцы, і маладыя жанчыны, і дамы залатога ўзросту. Зараз Людміла Курыловіч падрыхтавала новы заказ і плануе рэалізоўваць прадукцыю. Сумкі, з яе слоў, выкананы якасна, закрываюцца на маланку. Ну а прынт можна выбраць на свой густ.

Вераніка Філановіч



Читайте также:
Андрей Смирнов и Александр Анкудович спасли селезня от неминуемой смерти
Странные шарики на листьях дуба. Что это такое?
Поставчанин Казимир Кишко нашел боровик весом более 1 кг



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.