ОСВОДовцы научили учащихся Поставского государственного колледжа спасать людей на воде

Образование

З пасведчаннямі матросаў-выратавальнікаў

Чым займаецца таварыства выратавання на водах, як правільна падплыць да тапельца і аказаць яму першую дапамогу? Адказы на гэтыя пытанні цяпер выдатна ведаюць навучэнцы групы №2-ТМ Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. У пачатку лета яны прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і зараз пры неабходнасці змогуць прафесійна дапамагчы тым, хто трапіў у бяду.

Навучэнцы групы №2-ТМ з пасведчаннямі матросаў-выратавальнікаў

— Такое навучанне на базе выратавальнай станцыі адна з груп каледжа праходзіць штогод, — гаварыў на лінейцы, якая адбылася ў навучальнай установе на мінулым тыдні, старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Алег Іўко. — Сёлета з-за каранавіруса яно было павярхоўным, але спадзяюся, што ў экстрэмальнай сітуацыі вы зможаце выратаваць тых, каго вада пацягне на дно.

Пад апладысменты прысутных Алег Іўко ўручыў навучэнцам групы №2-ТМ каледжа пасведчанні матросаў-выратавальнікаў.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Учительница начальных классов Лилия Тишалович в 10-й раз приняла под свое крыло первоклассников
Могут решить любую задачу. В Андроновской ЯССШ работают 11 креативных педагогов
Заведующая детсадом №2 «Солнышко» Наталья Рутковская пришла в профессию подростком



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.