Отдых с элементами онлайн. В понедельник у школьников начинаются осенние каникулы

Образование

У панядзелак у школьнікаў пачынаюцца асеннія канікулы. Як расказалі ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, праходзіць яны будуць амаль так, як і ў мінулыя гады. За невялікімі выключэннямі, абумоўленымі эпідэміяй каранавіруса.

Традыцыйна ў першы дзень канікул у школах адкрыюцца аздараўленчыя лагеры. Але ў адрозненне ад папярэдніх гадоў сёлета яны прымуць дзяцей толькі ў СШ №№ 1, 2, 3 і 4. У сельскіх школах лагеры працаваць не будуць з-за адсутнасці заяў ад бацькоў вучняў.

У Паставах адпачыць у лагерах выказалі жаданне 100 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вучацца ў пачатковых класах. Педагогі арганізуюць для іх розныя віктарыны, конкурсы, квэсты, рухомыя гульні і спартыўныя спаборніцтвы, многія з якіх мяркуецца праводзіць на свежым паветры. Школьнікі прымуць удзел у культурна-экалагічнай акцыі «Кармушка» і абласным этапе рэспубліканскага праекта «Я знаю!». Апошні пройдзе дыстанцыйна ў анлайн-рэжыме. Запланаваны і экскурсіі ў Мінск, іншыя гарады і памятныя мясціны Беларусі, гутаркі і выступленні супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама на прававую тэму.

Увогуле, аздараўленню і прававому выхаванню дзяцей будзе ўдзелена асаблівая ўвага. Таксама як і выкананню ўсімі работнікамі лагераў, вучнямі і бацькамі санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у сувязі з другой хваляй COVID-19.

Акрамя лагераў, у перыяд канікул ва ўстановах адукацыі раёна прадоўжаць работу спартыўныя секцыі і аб’яднанні па інтарэсах, якія змогуць наведваць школьнікі рознага ўзросту. Самы шырокі спектр заняткаў ім прапануе раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Праўда, масавыя мерапрыемствы тут правядуць дыстанцыйна. У гэтым фармаце пройдуць раённы конкурс дзіцячай творчасці «Музычны Алімп», раённы этап рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка» (іх удзельнікі павінны даслаць адпаведна відэазапісы сваіх выступленняў і фотаздымкі работ) і вучоба піянерскага актыву. А вось у рамках аб’яднанняў па інтарэ­сах усё застанецца па-ранейшаму. У адпаведнасці з планам работы, у іх будуць працягвацца звычайныя заняткі, ладзіцца невялікія творчыя мерапрыемствы і спартыўныя турніры.

Алена Шапавалава



Читайте также:
Учащиеся военно-патриотического класса СШ №4 узнали подробнее о профессии эксперта-криминалиста
Какие условия созданы для детей в Андроновском детском саду?
Хозяйка книжного царства — библиотекарь гимназии Елена Авраменко



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.