Платежи по QR-коду: как это работает и где в Поставах можно воспользоваться услугой?

Важное Общество

Плацім па QR-кодзе

На працягу амаль усёй гісторыі чалавецтва для разлікаў за тавары, работы і паслугі людзі выкарыстоўвалі наяўныя грошы. ХХІ стагоддзе стала пераломным у гэтым плане. У сувязі з актыўным развіццём інфармацыйных тэхналогій папяровыя купюры і металічныя манеты аказаліся практычна выцесненымі з нашых кашалькоў банкаўскімі плацежнымі карткамі, зручнасць якіх паспеў ацаніць, напэўна, кожны. А сёння банкі прапануюць сваім кліентам ажыцяўляць плацяжы па QR-кодзе.

У Беларусбанку гэты інавацыйны спосаб платы з’явіўся каля паўгода назад і пакуль не набыў вялікай папулярнасці. Але неўзабаве ён можа скласці годную канкурэнцыю традыцыйным разлікам па картцы. Як расказаў дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №230 ААТ «ААБ Беларусбанк» Леанід Касарэўскі, новая тэхналогія дазваляе аплачваць тавары і паслугі па картах названага і іншых банкаў Рэспублікі Беларусь, выкарыстоўваючы мабільны дадатак «М-банкінг», устаноўлены на смартфоне. Пры гэтым у момант разліку няма неабходнасці ў «фізічнай» наяўнасці карткі. Падчас рэгістрацыі ў М-банкінгу кліент дабаўляе яе ў дадатак, і менавіта з карты ажыццяўляецца плата па QR-кодзе.

Як працуе сістэма? Пры разліку, напрыклад, у магазіне пакупнік паведамляе прадаўцу пра сваё жаданне заплаціць за набыты тавар з дапамогай QR-кода. Прадавец прабівае яго, як пры звычайнай пакупцы, фарміруе ўнікальны код і дае яго пакупніку для сканіравання. Той наводзіць камеру смартфона на QR-код, знаёміцца з інфармацыяй пра плацеж, выбірае карту для платы і ажыццяўляе яе. Пасля спісання грошай з карткі ён атрымае чэк пра аперацыю ў мабільным дадатку.


QR-код – гэта двухмерны штрыхкод, якія падае інфармацыю для хуткага яе распазнавання з дапамогай камеры на мабільным тэлефоне.


Сёння ажыццяўляць плату такім бескантактным спосабам можна ў шэрагу прыватных гандлёвых прадпрыемстваў нашага раёна, з якімі ў Беларусбанка заключаны адпаведныя дагаворы. Сярод іх салон сувязі «А1» па вуліцы Кастрычніцкай, магазіны «Хард» на плошчы Леніна, «Юркас» па вуліцы Гагарына, «Ваши двери, окна» па вуліцы Ленінскай у Паставах і іншыя аб’екты. Вядзецца работа па заключэнні дагавораў з дзяржаўнымі прадпрыемствамі гандлю і сэрвісу.

Гэты ж спосаб платы прапануюць сваім кліентам і іншыя беларускія банкі.

Алена Шапавалава



Читайте также:
Работники филиала «Поставское ДРСУ-132» обслуживают более 10.000 километров дорог
Юбиляру Галине Дунаевой по жизни помогают чувство юмора, гостеприимство и оптимизм
Что делать, если потерялось свидетельство о регистрации того или иного акта гражданского состояния?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.