Работники филиала «Поставское ДРСУ-132» обслуживают более 10.000 километров дорог

Общество

Не толькі дарогі, але і аб’екты

Больш за 1 000 кіламетраў дарог мясцовага значэння ўтрымліваюць у належным стане і ў любую пару года забяспечваюць на іх камфортны і бяспечны рух работнікі філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132». Пра справы калектыву карэспандэнт «ПК» гутарыць з яго начальнікам Станіславам Рагінем.

— Станіслаў Альфрэдавіч, дарожнікаў даводзіцца бачыць як на дарогах, так і на новабудоўлях, розных аб’ектах…

— Для захавання калектыву, забеспячэння людзей зарплатай шукаем розныя аб’екты. І не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. Правялі капітальны рамонт асфальтабетоннага пакрыцця тэрыторыі Браслаўскага раёна электрасетак, добраўпарадкоўвалі тэрыторыю каля магазіна «Санта» ў мікрараёне 6 гарадка, прымаем удзел у рэканструкцыі малочнатаварнай фермы ў Волахах ААТ «Хацілы-агра». Вялікі аб’ём работ выкананы філіялам у межах індывідуальнай забудовы па вуліцах Багдановіча, Міру, Азёрнай, Зялёнай і 40-кватэрнага жылога дома па вуліцы Зялёнай. Заасфальтавалі сянажныя траншэі ў Васілінах ААТ «Кураполле-агра», Сакунах ААТ «Камайскі-агра», Навасёлках ААТ «Навасёлкі-Лучай», Шырках ААТ «Сцяг Перамогі-агра».

Вадзіцелі філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» Мікалай Лысёнак, Андрэй Шастаковіч і Юрый Мало-аглы

— Ведаю, што асвойваеце і паспяхова ўкараняеце новыя для дарожнікаў віды дзейнасці.

— Сапраўды. Цяпер хмызняк, які высякаецца ўздоўж дарог, перапрацоўваецца ў шчапу. Яе рэалізуем прадпрыемствам. Вырабляем розныя віды бетону і халоднага асфальтабетону для рамонту дарог. Каб гэтым займацца, прыйшлося набыць спецыяльнае абсталяванне для выпуску шчапы, бетоназмяшальнік, вібрапляцоўку, сродкі малой механізацыі.

— Актыўна аказваеце і платныя паслугі?

— За 9 месяцаў такіх паслуг насельніцтву аказана на суму 146 тысяч рублёў, арганізацыям — на 900 тысяч. Гэта набыццё і дастаўка пяску, гравію, бетону, асфальтабетону, а таксама паслугі рознымі відамі тэхнікі.

— За сухімі лічбамі аб’ёму выкананых работ стаіць напружаная праца людзей.

— Работа ў нас няпростая. Яна патрабуе немалой фізічнай і эмацыянальнай самааддачы, бо нярэдка даводзіцца шчыраваць у складаных умовах надвор’я. Пераадольваць цяжкасці дапамагаюць узаемадапамога і ўзаемавыручка работнікаў. Калектыў зладжаны. Многія нашаму філіялу прысвяцілі не адно дзесяцігоддзе. Удзячны ўсім за адданасць, адказнасць. Найлепшыя напярэдадні свята ўдастоены розных узнагарод, заахвочаны матэрыяльна.

Шчыра віншую ўвесь калектыў з прафесійным святам! Асаблівую ўдзячнасць адрасую ветэранам прадпрыемства, якія ў няпростых умовах працавалі на дарогах, за рулём аўтамабіля, у майстэрнях, на асфальтабетонным заводзе і іншых участках, перадавалі свой багаты вопыт маладым. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, згоды і шчасця ў сем’ях.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Работники поставских дорожных организаций работают для нашей безопасности и комфорта
Сегодня — День автомобилиста и дорожника. Поздравляем!
На Поставщине действуют 3 городских, 12 пригородных и 7 междугородных маршрутов
На балансе ДЭУ-33 находится более 210 километров республиканских автомагистралей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.