Работники культуры Поставщины отметили свой профессиональный праздник

Культура

Камерна, без лішняй пампезнасці адзначылі сваё прафесійнае свята работнікі культуры Пастаўшчыны.

З-за неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыі ў раёне сёлета вялікіх сходаў было вырашана не праводзіць. Культработнікі сабраліся вузкім складам (запрасілі толькі кіраўнікоў буйных устаноў), а месцам сустрэчы стаў Дом рамёстваў «Стары млын».

Павіншаваць людзей, чыя справа — дарыць нам радасць, прыйшоў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. Звяртаючыся да прысутных, ён адзначыў, што, дзякуючы намаганням культработнікаў, на працягу апошніх гадоў на Пастаўшчыне захаваны ўсе 44 установы культуры, у якіх працуюць каля дзвюх з паловай соцень чалавек. Прычым працуюць актыўна, творча, праводзячы штогод каля 5 тысяч мерапрыемстваў не толькі ў горадзе і вялікіх сельскіх населеных пунктах, але і там, дзе няма клубаў, бібліятэк і засталося ўсяго некалькі жыхароў. Пётр Леанідавіч падзякаваў усім за работу і ўручыў найлепшым прадстаўнікам сферы Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і райсавета дэпутатаў, Падзякі старшыні райвыканкама.

Культработнікі раёна, узнагароджаныя граматамі раённага выканаўчага камітэта і райсавета дэпутатаў, Падзякамі старшыні райвыканкама

Са словамі віншаванняў да тых, хто сабраўся ў зале, звярнулася таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. Яна канстатавала, што 2020 год вельмі складаны для ўсіх. У першую чаргу з-за эпідэміі каранавіруса. Але ва ўмовах забароны правядзення масавых мерапрыемстваў у перыяд першай хвалі COVID-19, неабходнасці захавання сацыяльнага дыстанцыравання культработнікі не апусцілі рукі — шукалі і знаходзілі новыя формы работы з людзьмі, актыўна выкарыстоўваючы сучасныя камунікацыйныя тэхналогіі. Нягледзячы на тое, што ладзілася менш, чым раней, конкурсаў і аглядаў, змаглі гучна заявіць пра сябе ў міжнародных і рэспубліканскіх творчых спаборніцтвах. Самай значнай перамогай стала заваяванне Гран-пры міжнароднага конкурсу майстроў традыцыйнага і сучаснага роспісу «Фарбы нябёсаў» на «Славянскім базары ў Віцебску» метадыстам Дома рамёстваў Вольгай Гукавай.

— За перыяд першай хвалі каранавіруса лю­дзі засумавалі без нас, а мы — без іх, — гаварыла Галіна Чаплінская. — Гэта было добра бачна на раённым сельскагаспадарчым кірмашы, які прайшоў нядаўна. Мы падрыхтавалі да яго трохгадзінны канцэрт, і на працягу ўсяго выступлення каля сцэны стаялі гледачы. Будзем спадзявацца, што і цяпер, падчас другой хвалі, сітуацыя застанецца кіруемай і мы зможам па-ранейшаму дарыць свой талент і майстэрства людзям.

Ад імя раённага выканаўчага камітэта і аддзела, які ўзначальвае, Галіна Мікалаеўна па­дзякавала культработнікам за працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, пажадала бадзёрасці, аптымізму, творчага натхнення і папрасіла перадаць віншаванні і найлепшыя пажаданні ўсім членам працоўных калектываў. А разам з імі — граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі асобным супрацоўнікам і дыпломы Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці народнаму хору ветэранаў вайны і працы, народнаму лялечнаму тэатру «Вытварашкі» і творчаму калектыву Юнькаўскага СДК, якія вызначыліся ў розных конкурсах. Яшчэ адзін дыплом быў уручаны асабіста Вользе Гукавай. Граматай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму адзначана старшыня пярвічкі Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў Святлана Шыкавец.

Завяршылася невялікая ўрачыстасць чаяваннем, падчас якога ў неафіцыйнай абстаноўцы былі абмеркаваны далейшыя планы работы.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Почитайте, какие уникальные проекты реализуются на Лынтупщине
Ольга Сафонова — методист по керамике и керамической игрушке Дома ремесел «Стары млын»
Благодаря Анне Вырвич и Тамаре Масловской гутчане живут насыщенной культурной жизнью



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.