Работники поставских дорожных организаций работают для нашей безопасности и комфорта

Общество

Яны не толькі ўтрымліваюць у належным стане рэспубліканскія магістралі, якія праходзяць праз тэрыторыю Пастаўшчыны, дарогі мясцовага значэння, але і працуюць на многіх іншых аб’ектах.

Работнікі філіяла «Пастаўскае ДРБУ-132» заліваюць бетон пад дарожнае палатно ў мікрараёне 6 гарадка

У гэтыя дні новабудоўля ў мікрараёне 6 гарадка нагадвае мурашнік: будаўнікі АБП «Рассвет Пастаўскі» закладваюць фундамент новага дома, электрыкі РЭС вядуць падключэнне ліній электраперадачы, камунальнікі садзяць дрэвы. Хапае спраў і прадстаўнікам іншых арганізацый. Асноўныя работы разгорнуты каля дзіцячага сада, які будзе здадзены ў эксплуатацыю напрыканцы года. Будаўнікі займаюцца яго ўнутранай аддзелкай, дарожнікі ўкладваюць тратуарную плітку, заліваюць бетон пад дарожнае палатно, сеюць газонную траву, устанаўліваюць дарожныя знакі. Міне крыху часу — і тэрыторыя стане добраўпарадкаванай, установа прыме выхаванцаў. А паслугі работнікаў філіялаў «Пастаўскае ДРБУ-132» і  «ДЭУ-33» будуць запатрабаваныя ў іншых месцах.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Сегодня — День автомобилиста и дорожника. Поздравляем!
На Поставщине действуют 3 городских, 12 пригородных и 7 междугородных маршрутов
Работники филиала «Поставское ДРСУ-132» обслуживают более 10.000 километров дорог
На балансе ДЭУ-33 находится более 210 километров республиканских автомагистралей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.