Родители и дети д/с «Солнышко» приняли участие в выставке «Вторая жизнь мусора»

Важное Образование

Смецце – гэта… прыгожа!

Што вы звычайна робіце з пустымі пластмасавымі бутэлькамі, трубачкамі, пенапластам, CD-дыскамі, якія аджылі свой век? Упэўненая, што многія адкажуць: «Выкідваем». Мала хто задумваецца, што смеццем можна ўпрыгожыць інтэр’ер або выкарыстаць яго для цікавых творчых заняткаў.

Як гэта зрабіць, прадэманстравалі ў пастаўскім дзіцячым садку «Сонейка». У апошні тыдзень кастрычніка тут з’явілася шмат незвычайных вырабаў. Бацькі і дзеці актыўна адгукнуліся на прапанову педкалектыву паўдзельнічаць у выставе пад назвай «Другое жыццё смецця».

— Раней у гэту пару года мы ладзілі іншыя творчыя экспазіцыі, напрыклад асенніх букетаў, вырабаў з садавіны і агародніны, — расказвала загадчыца дзіцячага сада №2 Наталля Руткоўская. — Работы таксама былі прыгожыя, але, на жаль, недаўгавечныя. А дзеткам так хочацца даўжэй любавацца імі! Таму сёлета прапанавалі новую тэму. Дзякуй бацькам, якія адгукнуліся, пашчыравалі разам з дзецьмі над творчым заданнем. Упэўненая, такая сумесная творчасць дае ў выхаванні свой плён.

Разам з загадчыцай мы прайшліся па групах і паглядзелі, якія крэатыўныя вырабы там сабраны ў экспазіцыі. Убачылі і елку з гузікаў, і кветкі з пластмасавых трубачак, і нават букет з рознакаляровай стружкі ад алоўкаў. Вось што значыць — творчы падыход да справы!

— Дзякуючы такім выставам лёгка размаўляць з дзецьмі на складаныя тэмы, — перакананая Наталля Аляксееўна. — Праблема забруджвання навакольнага асяроддзя сёння стаіць вельмі востра. Вучыць дзяцей беражлівым адносінам да прыроды трэба з маленства. Мы і раней у рабоце з выхаванцамі закраналі экалагічныя пытанні, гутарылі з імі пра раздзельны збор смецця. Абавязкова будзем працаваць у гэтым кірунку і надалей.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Благодаря Анне Вырвич и Тамаре Масловской гутчане живут насыщенной культурной жизнью
Редакция районной газеты «Поставский край» — один из победителей республиканского конкурса
Участники клуба национальной кухни, игры и обряда «Традиция» показали, как готовить «Вясельнага парсючка»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.