Сегодня — День матери. Поздравляем всех мамочек!

Главное Общество

Замілаванне мацярынствам

Для добрых і клапатлівых

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Гэта не толькі даніна павагі і любові самаму дарагому для кожнага з нас чалавеку, але і прызнанне на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям’я, мацярынства з’яўляюцца прыярытэтнымі кірункамі сацыяльнай палітыкі краіны.

Дзень маці ўстаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. Карані яго гісторыі ідуць ад Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Па трыдыцыі на працягу тыдня ў краіне право­дзіцца мноства розных мерапрыемстваў. Яны прысвячаюцца самым клапатлівым, цярплівым, добрым, мілым жанчынам, якія носяць ганаровае званне мама. У кожным рэгіёне ладзяцца святочныя канцэрты. Падчас іх жанчыны прымаюць віншаванні і ўзнагароды за іх высакародную працу. Мерапрыемствы тыдня, прысвечанага маці, садзейнічаюць умацаванню сямейных традыцый, падтрыманню гарманічных адносін паміж мужам, жонкай і дзецьмі, падрыхтоўцы маладых людзей да ўступлення ў шлюб.

Падару табе, мамачка, кветкі і віншую са святам цябе! (Расціслаў Бурак з мамай Аленай)

240 гераінь

7 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №358 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Яго атрымалі 240 беларусак, якія нарадзілі і выхавалі пяцярых і больш дзяцей. Усяго ў Беларусі гэтай дзяржаўнай узнагароды ўдастоены больш за 11 тысяч жанчын, толькі сёлета — 682. Сярод ардэнаносцаў прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловасці, фінансавага сектара, аграпрамысловага комплексу, арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, культуры і спорту, сродкаў масавай інфармацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, хатнія гаспадыні. Пастаўчанак на гэты раз сярод узнагароджаных няма.

Розныя прафесіі і мамы

Сёння ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбудзецца тэматычны вечар-расказ «Такія розныя прафесіі і мамы». На ім ушануюць мнагадзетных мам. Канцэртную праграму пад назвай «Цёплае святло вашых вачэй» падрыхтавалі дзіцячыя творчыя калектывы. У фае будзе працаваць выстава малюнкаў выхаванцаў школы мастацтваў імя Альфрэда Ромера. На памяць пра свята можна будзе зрабіць здымкі ля крэатыўна аформленай фотазоны.

Пачатак у 16 гадзін. Уваход свабодны.

Анна Анішкевіч
Фота Ганны Уласенкі



Дарагія жанчыны!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці! Гэта цудоўнае свята прасякнута святлом і цеплынёй. Няма ў свеце большай каштоўнасці, чым сям’я, бацькоўскі дом і святая мацярынская любоў.

Слова «маці» для кожнага з нас асаблівае, бо азначае самага дарагога чалавека, сэрца якога — крыніца пяшчоты. Ніхто не можа так радавацца поспехам сваіх дзяцей, як маці. Ніхто так глыбока і шчыра не перажывае за нас усё жыццё, як яна.

Мы ўдзячныя нашым дарагім матулям за бясцэнны дар жыцця, бо гэта — самае дарагое, што ёсць у нас. Шчыра жадаем, шаноўныя жанчыны, доўгіх і шчаслівых гадоў побач з блізкімі людзьмі. Няхай збываюцца ўсе вашы светлыя мары, у дамах заўсёды пануюць спакой, утульнасць, згода і дабрабыт, а вашы дзеці радуюць сваімі дасягненнямі і нязменна дораць вам любоў, клопат, увагу.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.