Стартовал 10-й сезон проекта «100 идей для Беларуси»

Общество

Прымаюцца ідэі

Каб актывізаваць інавацыйнае мысленне ў моладзі, прыцягнуць яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, ГА «БРСМ» штогод рэалізуе праект «100 ідэй для Беларусі». Сёлета стартаваў яго дзясяты сезон.

Пастаўскі райкам БРСМ запрашае моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 года далучыцца да ініцыятывы. Прапановы прымаюцца ў дзесяці намінацыях: «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць», «Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць», «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць», «Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка», «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія», «Бія- і нанаіндустрыя», «Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі», «Рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў», «Нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый», «Грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера».

Падавайце заяўкі да 31 кастрычніка на сайце 100ideas.by альбо дасылайце на пошту райкама БРСМ. Падрабязней пра конкурс можна даведацца ў нашых сацыяльных сетках «УКантакце» і «Інстаграм».

 Кацярына Малевіч, першы сакратар райкама БРСМ



Читайте также:
В отделении дневного пребывания для граждан пожилого возраста ТЦСОН прошел семинар «Обучение женщин основам агробизнеса»
9  октября — Всемирный день почты. Отделение почтовой связи в г. п. Воропаево
Посмотрите, как в Поставах и Лынтупах отметили День пожилых людей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.