Незаконный «стрит-арт»: политическая позиция или вандализм?

Общество

Пашкоджаныя лавачкі, надпісы і малюнкі на аўтобусных прыпынках і агароджах, расклейванне лістовак на слупах ці дзвярах пад’ездаў — формы самавыражэння ці прапановы паслуг не новыя.

 Але ў апошні час у нашым раёне стала модным даносіць такім чынам яшчэ і сваю грамадзянскую пазіцыю: нязгоду з вынікамі выбараў і падзеямі пасля іх. Вось толькі такі «стрыт-арт» з’яўляецца незаконным.

Любыя «маляванкі»: ці гэта слова з трох літар на агароджы, ці пратэстная сімволіка на будынку — не толькі не робяць аб’екты больш прывабнымі, але і негатыўна ўплываюць на адносіны ўласнікаў да «мастакоў». А як іначай? Па заканадаўстве, гаспадары маёмасці абавязаны сачыць, каб яна была ў належным выглядзе, траціць уласныя сродкі на ўхіленне любых хібаў. Гэтым апошнім часам часта і густа даводзіцца займацца работнікам УП ЖКГ. Адзін з іх — майстар па добраўпарадкаванні Аляксандр Стоцік. Пасля «ўраджайных» начэй (менавіта з надыходам цемры прачынаецца жаданне тварыць у мясцовых шагалаў) яму даводзіцца ўхіляць да 12 «палотнаў мастацтва» рознага зместу. Каб справіцца да 7 раніцы, да працы прыходзіцца прыступаць у 4 гадзіны.

— Якіх толькі слоў у свой адрас не наслухаўся! Пераважна  мацерных і абразлівых, — канстатуе Аляксандр Стоцік. — А між тым я проста выконваю сваю непасрэдную работу.

Нецэнзурныя словы, аплікацыі, наклейкі, малюнкі, ультыматумы, заклікі — з чым толькі майстр па добраўпарадкаванні не сутыкаецца! Паверхні, на якія яны наносяцца, самыя разнастайныя: будынкі, агароджы, асфальт, дарожныя знакі, кантэйнеры для смецця… На іх пафарбоўку жыллёва-камунальная служба раёна ўжо зрасходавала больш за 50 літраў фарбы і 25 кілаграмаў вапны. А дадайце сюды выдаткі на мыючыя сродкі, малярныя пэндзлі, гаручае для транспарту — набягае кругленькая сума. Гэтыя сродкі маглі б пайсці на рамонт пад’ездаў, добраўпарадкаванне горада. Па факце ж яны патрачаны марна. Прычым грошы не дзяржаўныя, а самога прадпрыемства. Не шкада будынкаў ЖКГ і дзярж­устаноў? А індывідуальных прадпрымальнікаў? Іх маёмасць таксама ўжо неаднойчы станавілася трыбунай для чыіхсьці палітычных поглядаў. Няўжо вам было б прыемна, каб вашу ўласнасць сапсавалі? Хоць бы і аднадумцы.

У асноўным такія мастацтвы адносяцца да адміністрацыйных правапарушэнняў. Артыкуламі КаАП 21.14 і 10.9 за іх прадугле­джаны штраф: згодна з першым — да 25 БВ, з другім — да 50.

— Існуе за такія дзеянні і крымінальная адказнасць, — тлумачыць нормы заканадаўства намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Мядзелка. — Яна наступае ў адпаведнасці з артыкулам 341 за апаганьванне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або малюнкамі, псаванне маёмасці на грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах. Днямі якраз узбуджана такая крымінальная справа. Яна вядзецца ў адносінах да 23-гадовага жыхара райцэнтра, якога падазраюць у тым, што ён намаляваў на аўтобусным прыпынку бела-чырвона-белы флаг і «3%».



Літарай закону

Як законным шляхам выказаць сваю пазіцыю па тым ці іншым пытанні? На сходах, мітынгах, вулічных шэсцях, дэманстрацыях і пікетаваннях. Парадак правядзення такіх ініцыятыў вызначаны Законам «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Дазвол на іх арганізацыю выдаецца па заяўным прынцыпе. Гэта неабходна для таго, каб, зыходзячы з фармата мерапрыемства і колькасці яго ўдзельнікаў, мясцовыя органы ўлады разлічылі неабходныя меры бяспекі: ахову грамадскага парадку, аказанне медыцынскай дапамогі, арганізацыю дарожнага руху і г. д. У перыяд выбарчай кампаніі і пасля яе па такі дазвол у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ніхто не звяртаўся, хоць і высвятлялі, як гэта правільна зрабіць.

Існуе і яшчэ адна форма самаарганізацыі. Яна прадугледжана Законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах». Прынцып дзеяння наступны: калі ёсць праблема, якую неабходна абмеркаваць, збіраеце не менш за 10% подпісаў паўналетніх ад колькасці ўсіх пражываючых на пэўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы (горад, вуліца, вёска) і звяртаецеся ў мясцовы выканаўчы орган. Ён вы­дзеліць вам памяшканне для правядзення сходу, а таксама запросіць на яго спецыялістаў, якія дадуць тлумачэнні. Калі асцерагаецеся, што пры такім спосабе абмеркавання праблемы вас ніхто не ўбачыць і не пачуе, — запрашайце СМІ.



Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Рейд по проверке жилых домов позволил оценить ситуацию с безопасностью жизнедеятельности
Сморгонской пограничной группе — 28. Пограничная комендатура «Поставы»
В Поставском районе произошло 2 пожара по вине детей. Как избежать беды?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.