Сумах оленерогий — необычное дерево для вашего сада

Экология

Ах, які сумах!

Ідучы на работу па вуліцы Чыгуначнай, у гэтыя дні любуюся невысокім дрэўцам ля аднаго з дамоў, якое ўрэшце і сфатаграфавала. Буйства яго фарбаў зачароўвае, асабліва ў сонечнае надвор’е. Якія толькі колеры не ўвабрала ў сябе шырокае бархацістае разное лісце! Салатавы, зялёны, жоўты, бардовы, фіялетавы…

Аднойчы падзялілася з суседкай сваёй захопленасцю яркім дрэўцам, нават не ведаючы яго назвы. А суседка адразу ж зрабіла вывад — набыла два са­джанцы, адзін з якіх падарыла мне са словамі: «Садзі на сваім участку — і будзеш любавацца, калі захочаш».

Пасадзіла. Але перад тым пачэрпнула звесткі з інтэрнэта. Даведалася, што гэта дэкаратыўнае дрэўца мае назву воцатнае, або сумах. Воцатнае таму, што лісце і плады вельмі кіслыя. Непатрабавальнае ў вырошчванні. Набывае ўсё большую папулярнасць у ландшафтным дызайне.

Адметна, што сумах прыгожы ў любую пару года: вясной — пяшчотнай аксамітнасцю разной лістоты, летам — суквеццямі-шышкамі бардовага колеру, восенню — буйствам фарбаў і тымі ж шышкамі, якія і зімой аздабляюць дрэўца, нібыта цацкі навагоднюю ёлку.

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Поставчанин Казимир Кишко нашел боровик весом более 1 кг
Оригинальная сумка-шоппер: модно, красиво и экологично
Специалисты не смогли определить ни породу, ни возраст дерева-великана в д. Рынкяны



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.