ТАНАНА Фёдар Вікенцьевіч – дырэктар унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна

Общество

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Паставах. Скончыў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Эксплуатацыя аўтамабільнага транспарту».

Працоўную дзейнасць пачаў у 1982 годзе начальнікам атрада аўтакалоны №2443 горада Гомеля. Непрацяглы час працаваў загадчыкам транспартнага аддзела Гомельскага гарвыканкама. У 1990-м вярнуўся на малую радзіму. Спачатку быў галоўным інжынерам Пастаўскага раённага вытворчага аб’яднання ЖКГ, потым — яго дырэктарам. На працягу 19 гадоў з’яўляўся намеснікам дырэктара па цеплаэнергетыцы УП ЖКГ, а апошнія 4 гады — галоўным інжынерам.

9 кастрычніка загадам Пастаўскага райвыканкама па ўзгадненні з Віцебскім аблвыканкамам і Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі назначаны дырэктарам УП ЖКГ Пастаўскага раёна.

Падпісваючы ўзгадненне назначэння Фёдара Тананы на пасаду дырэктара, старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў нацэльваў новага кіраўніка зрабіць Пастаўшчыну сучасным, прывабным краем. Падкрэсліў, што на вышыні павінны быць жыллёвы фонд, інфраструктура, вулічна-дарожная сетка.

— Задачы, якія заўсёды стаялі, стаяць і будуць стаяць перад камунальнікамі, — ствараць камфортныя ўмовы для жыцця людзей, — цалкам падзяляе агучаныя кіраўніком вобласці арыенціры Фёдар Танана. — Як пастаўшчыкі паслуг будзем сачыць, каб у дамы і на прадпрыемствы бесперабойна паступала цяпло, з кранаў лілася вада, было чыста і ўтульна ў пад’ездах шматкватэрных дамоў. Таксама прыкладзём усе намагані да добраўпарадкавання і ўборкі вуліц горада.



Читайте также:
Стартовал 10-й сезон проекта «100 идей для Беларуси»
7 — цифра счастливая для Татьяны Пуденко из агрогородка Андроны
Татьяна Дюшко стала лауреатом премии им. Героя Советского Союза Зинаиды Туснолобовой-Марченко



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.