Татьяна Дюшко стала лауреатом премии им. Героя Советского Союза Зинаиды Туснолобовой-Марченко

Общество

Умее паспяваць усюды

14 кастрычніка ў аблвыканкаме адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня маці. На ім Ганаровы дыплом лаўрэата прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі, букет і падарункі з рук намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Пеніна атрымала і наша зямлячка Таццяна Дзюшко.

Прэмія зацверджана рашэннем Віцебскага аблвыканкама ў 2003 годзе. За гэты час яе ўладальніцамі сталі 522 жанчыны, якія з’яўляюцца ўзорам у духоўна-маральным выхаванні дзяцей, падтрымліваюць гарманічныя адносіны ў сем’ях, актыўныя ў грамадскім жыцці. Таццяна Дзюшко жыве ў Ляхаўшчыне, загадвае мясцовым фельчарска-­акушэрскім пунктам. Яна мае глыбокія тэарэтычныя веды і практычныя навыкі, лічыцца кваліфікаваным спецыялістам. Фельчара паважаюць вяскоўцы, любяць пацыенты. Таццяна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у калег, яе прафесіяналізм цэніць адміністрацыя цэнтральнай райбальніцы.

З 2003 года прэмію імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі атрымалі 522 жанчыны, якія з’яўляюцца ўзорам у духоўна-маральным выхаванні дзяцей.

Жанчына ўмела сумяшчае работу, дом, грамадскую дзейнасць. З мужам Генадзіем, які працуе ў Дунілавіцкім лясніцтве, выхоўваюць сына і дачку. Дзеці вучацца ў Варапаеўскай сярэдняй школе. Васьмікласнік Саша захапляецца гісторыяй, шмат чытае. Другакласніца Каця любіць рысаваць, ляпіць. Абое актыўныя ў грамадскім жыцці школы. Сям’я Дзюшко — узор для іншых. Іх дом — візітная картка Ляхаўшчыны. На прыдамавой тэрыторыі шмат яркіх кветкавых кампазіцый, малых архітэктурных форм, дэкаратыўных насаджэнняў.

Таццяна дбае пра прыгажосць не толькі каля свайго дома. Як старэйшына вёсак Ляхаўшчына і Рэдзькаўшчына клапоціцца пра парадак і там. Умее арганізаваць вяскоўцаў на суботнікі. Сумесна з Валкоўскім сельвыканкамам вырашае пытанні па добраўпарадкаванні помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам, мясцовых могілак. Актыўная і ў правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў.

У гэтыя дні жыве ўражаннямі ад прыёму ў аблвыканкаме.

— Нас сабралася больш за 30 жанчын. Розных узростаў, прафесій і лёсаў, — расказвала Таццяна Дзюшко. — Былі мнагадзетныя, прыёмныя мамы, а таксама якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю і дапамагаюць такім жа сем’ям. 7 жанчын атрымалі ордэн Маці, 25 — прэмію імя Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі. Панавала святочная і ўрачыстая атмасфера, якая запомніцца надоўга. Для мяне дом, сям’я, дзеці — гэта тое, што сілкуе, натхняе на добрыя справы.

Анна Анішкевіч
Фота даслала Таццяна Дзюшко



Читайте также:
Посмотрите, как в Поставах и Лынтупах отметили День пожилых людей
Стартовал 10-й сезон проекта «100 идей для Беларуси»
7 — цифра счастливая для Татьяны Пуденко из агрогородка Андроны



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.