Расказалі і паказалі
Хто такі эксперт-крыміналіст? Чым ён займаецца? Дзе можна атрымаць дадзеную спецыяльнасць? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі вучні ваенна-патрыятычнага класа СШ №4 падчас прафарыентацыйнай сустрэчы, якую на мінулым тыдні правялі супрацоўнікі Пастаўскага раённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
У госці да старшакласнікаў завіталі начальнік аддзела Аляксей Самусенка і старшы эксперт Яўгеній Стаднік. Сустрэча пачалася са знаёмства з самой службай экспертаў. Аляксей Міхайлавіч расказаў, што раней яна ўваходзіла ў склад міліцыі, а ў 2013 годзе была выведзена з яго ў сувязі са стварэннем у краіне камітэта судовых экспертыз. Але функцыі і задачы засталіся ранейшымі. Пра іх і пайшла гаворка далей.

Кіраўнік структурнага падраздзялення даволі падрабязна спыніўся на тым, у чым заключаецца работа эксперта. А гэта выезд на месца здарэння ў складзе аператыўна-следчай групы, пошук слядоў злачынцы, іх выемка, правільная ўпакоўка, а затым правядзенне экспертыз. Школьнікі даведаліся, якія сляды вымаюцца і якія віды экспертыз сёння праводзяцца, пачулі цікавыя прыклады. Убачыць рэальную работу эксперта яны змаглі ў прапанаваным для прагляду дакументальным фільме.
Яўгеній Стаднік прынёс у школу чамадан эксперта-крыміналіста і пазнаёміў прысутных з усім, што ў ім знаходзіцца, прадэманстраваў у дзеянні некаторыя прыборы. На сустрэчы гаварылася таксама пра шматграннасць работы эксперта, запатрабаванасць такіх спецыялістаў у розных сферах жыцця. Начальнік райаддзела ДКСЭ расказаў, чаму ён сам выбраў гэту прафесію, у якой ВНУ рыхтуюць будучых крыміналістаў, каго прымаюць на службу ў камітэт, пра яе асаблівасці і ў чым розніца паміж атэставанымі і неатэставанымі работнікамі. А таксама прапанаваў усім, каго зацікавіла пачутае, звяртацца ў аддзел па больш падрабязную інфармацыю.
Пра тое, што сустрэча была цікавай і карыснай для школьнікаў, сведчыў інтарэс, з якім яны слухалі выступоўцаў, глядзелі фільм. А пасля яе завяршэння некалькі чалавек падышлі да гасцей, каб задаць ім пытанні.
Алена Шапавалава. Фота аўтара
Читайте также:
ОСВОДовцы научили учащихся Поставского государственного колледжа спасать людей на воде
На 30 лет назад… Теплая встреча выпускников с классным руководителем Галиной Яковлевой
В спортивном зале СШ №3 г.Поставы стартовал третий сезон проекта «Папа-зал»