В День матери в отделе ЗАГС торжественно зарегистрированы четверо малышей

Общество

Зарэгістравалі ўрачыста

Гэты тыдзень у Беларусі аб’яўлены Тыднем маці. Падчас яго ва ўсіх кутках краіны праходзяць дзясяткі самых розных мерапрыемстваў па ўшанаванні і падтрымцы жанчын, якія нара­дзілі і выхоўваюць дзяцей. Праводзяцца такія мерапрыемствы і на Пастаўшчыне. 14 кастрычніка адным з іх стала ўрачыстая рэгістрацыя нованароджаных у аддзеле ЗАГС райвыканкама. На яе запрасілі бацькоў дзетак, якія з’явіліся на свет напярэдадні Дня маці.

— У вашым жыцці адбылася знамянальная падзея — нараджэнне дзіцяці, — гаварыла, звяртаючыся да мам і татаў, начальнік аддзела ЗАГС Аніта Несцяровіч. — Ззаду засталіся хваляванні ў чаканні немаўляці, а сёння яшчэ адзін важны і адказны момант — яго рэгістрацыя. Бе­зумоўна, на вашым шляху будуць і цяжкасці, і бяссонныя ночы. Але разам з імі вы спазнаеце неверагодную радасць і шчасце.

Аніта Францысаўна пажадала маладым бацькам здароўя, цярпення, каб дзеткі былі іх гордасцю, абаронай і апорай у старасці. Асобна павіншавала жанчын з Днём маці, зазначыўшы, што з нараджэннем дзіцяці слова «мама» набывае зусім іншы сэнс. А затым уручыла пасведчанні аб нараджэнні. Іх атрымалі Юлія і Аляксей Аўсяныя (5 кастрычніка ў сям’і нарадзілася другая дачушка — Лізавета), Марына Урбанайць (у яе з мужам Яўгеніем у той жа дзень з’явілася на свет таксама другое дзіця — дзяўчынка Паліна) і Ігар Катовіч (ён і жонка Дзіяна 12 кастрычніка сталі бацькамі першынца Максіма).

Павіншаваць бацькоў нованароджаных і ўручыць ім карысныя падарункі: дзіцячыя цацкі, медыцынскія маскі, антыбактэрыяльнае мыла, ручнікі — па добрай традыцыі прыйшлі старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Шахава і першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч. Яны таксама зычылі сем’ям здароўя, шчасця, дабрабыту, каб абміналі ўсе нягоды, а над галавой было мірнае неба.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
7 — цифра счастливая для Татьяны Пуденко из агрогородка Андроны
Татьяна Дюшко стала лауреатом премии им. Героя Советского Союза Зинаиды Туснолобовой-Марченко
ТАНАНА Фёдар Вікенцьевіч – дырэктар унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.