В минувшую пятницу прошел районный этап республиканской олимпиады по финансовой грамотности

Образование

Усе прызёры – гімназісты

У мінулую пятніцу адбыўся другі (раённы) этап Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай адукаванасці, якая штогод праводзіцца Нацыянальным банкам Беларусі сярод вучняў 10—11-х класаў. У нашым раёне ўдзел у ім прынялі 27 навучэнцаў з усіх сярэдніх школ і гімназіі, якія выйшлі пераможцамі першага этапа ў сваіх установах адукацыі.

У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай сёлета спаборніцтва прахо­дзіла дыстанцыйна. Алімпіядныя заданні былі разасланы па школах, дзе ў вызначаны час — 12 гадзін — сабраліся найлепшыя знаўцы ў галіне банкаўска-фінансавай дзейнасці. На выкананне заданняў ім адводзілася роўна адна гадзіна. Школьнікам традыцыйна трэба было адказаць на 30 пытанняў у 10 модулях, якія датычылі асабістага бюджэту, наяўных грошай, зберажэнняў, пазык, лічбавага банкінгу і іншых звязаных з фінансамі паняццяў. Пры гэтым максімальная сума, якую можна было набраць, даўшы правільныя адказы на ўсе пытанні, складала 100 балаў.

Затым бланкі адказаў сканіравалі і адправілі на электронную пошту аддзела па адукацыі райвыканкама. Там іх зашыфравалі і перадалі членам журы для праверкі. У склад судзейскай камісіі ўвайшлі настаўнікі фізікі і матэматыкі Таццяна Пракаповіч (СШ №2, старшыня журы), Наталля Ожаль (СШ №4), Наталля Кундро (гімназія) і Ірына Новік (СШ №1). Яны былі нямала ­здзіўлены тым, што ўсе прызавыя месцы дасталіся навучэнцам 10 класа гімназіі. Пераможцай спаборніцтва стала Марыя Харэцкая. Крыху адсталі ад яе па балах Іна Пятраніс і Андрэй Шалугін. Да алімпіяды маладых людзей рыхтавала настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Таццяна Галаўко.

Пераможца і прызёры спаборніцтва ўзнагароджаны дыпломамі Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці і Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. А ў лістападзе яны прымуць удзел у трэцім (абласным) этапе алімпіяды, які пройдзе ў Віцебску.

Алена Шапавалава



Читайте также:
Какие условия созданы для детей в Андроновском детском саду?
Хозяйка книжного царства — библиотекарь гимназии Елена Авраменко
Отдых с элементами онлайн. В понедельник у школьников начинаются осенние каникулы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.