В ОАО «Новоселки-Лучай» кукуруза занимала наибольшую в районе площадь — 1 067 гектаров

Сельское хозяйство

Навасёлкаўская каралева выглядае па-каралеўску

Кукурузу называюць каралевай палёў. У ААТ «Навасёлкі-Лучай» яна займала найбольшую ў раёне плошчу — 1 067 гектараў. У гаспадарцы зрабілі ўсё, каб гэта культура выглядала сапраўды па-каралеўску. Перад сяўбой унеслі неабходную колькасць арганікі. Вясной па ўсіх правілах агратэхнікі якасным насеннем айчыннай і замежнай вытворчасці палі засеялі Уладзімір Праліч і Міхаіл Аўсюкевіч. Затым Алег Чумакоў і Славамір Пястун правялі міжрадковую апрацоўку і прахімічылі пасевы супраць шкоднікаў. Як толькі раслінкі пайшлі ў рост, іх падкармілі. Мінеральныя ўдабрэнні на многіх участках уносіліся тройчы.

Сяргей Саланінка і Юрый Гваздоў

— Кукуруза — бяспройгрышны варыянт, — расказваў дырэктар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Шымчык. — Кожны год сеем яе шмат, і яна добра родзіць. Сёлета магла б быць і лепшай, але засуха на некаторы час спыніла рост. Віды на ўраджай палепшыліся пасля дажджоў. Цяпер з гектара атрымліваем у сярэднім 360 цэнтнераў. На некаторых участках выйшла 500 цэнтнераў. Асабліва парадавалі кукурузныя палі каля Коўзанаў, Дземяшоў. Сілас з гэтай культуры пажыўны і карысны, садзейнічае павышэнню надояў. Яго любіць жывёла. Ужо закладзены траншэі каля фермаў у Коўзанах, Лучаі, Старым Двары, Дземяшах. Цяпер траншэя на 5 000 тон закладваецца ў Навасёлках. Усяго для грамадскага статка на зімоўку трэба нарыхтаваць 31 тысячу тон.

Уборкай, як і ў мінулыя гады, займаюцца вопытныя механізатары Юрый Гваздоў і Сяргей Саланінка. Калі я прыехала на поле каля Навасёлак, корма­ўборачны камбайн заўважыла не адразу: машына амаль цалкам схавалася ў зялёным моры. Побач павольна рухаўся МАЗ. Не прайшло і 15 хвілін, як ён быў цалкам загружаны.

Зялёную масу да месца закладкі сіласу дастаўляюць 10 адзінак тэхнікі. «Зялёнку» да неабходнай кандыцыі трамбуюць Уладзімір Праліч і Сяргей Вараб’ёў. Механізатары добра разумеюць, што менавіта ад іх старання ў многім будзе зале­жаць якасць сіласу.

Вырошчвалі кукурузу і на зерне. У самы хуткі час яно павінна стаць васковай спеласці, і тады камбайнер Аляксандр Курдо выведзе свой «Джон Дзір» для абмалоту пачаткаў.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара

 



Читайте также:
Что покупали поставчане в воскресенье на сельскохозяйственной ярмарке?
Заведующий Лынтупской участковой ветлечебницей Александр Чернов — ветеринар с золотыми руками
Механизатор ОАО «Знамя Победы-агро» Иван Моисеев работает на тракторе 43 года



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.