Паклапоцімся пра азеляненне разам
У кастрычніку-лістападзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца акцыя па азеляненні населеных пунктаў. Ініцыятыва рэалізуецца ў рамках кампаніі “Абуладкуем малую радзіму!”. Пасадзіць дрэвы і кустарнікі ў населеных пунктах Пастаўшчыны запрашаюцца і жыхары нашага раёна. Каб стаць удзельнікам акцыі, неабходна накіраваць заяўку на электронную пошту раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя post_eco@vitebsk.by альбо патэлефанаваць па нумарах:4-25-99, 4-27-42. Абавязкова ўказвайце месца, дзе б вам хацелася правесці азеляненне.
Мікалай Лысёнак, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя