В Поставском районе началась вакцинация против гриппа

Важное Здравоохранение

Прышчапіцца, каб выключыць мікс інфекцый

Сезонны ўздым захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і грып на падыходзе. Сёлета гэты складаны эпідэміялагічны перыяд будзе праходзіць яшчэ і на фоне COVID-19. Таму цяпер прафілактыка грыпу важная як ніколі раней. А самым надзейным спосабам абароны ад віруснай інфекцыі па-ранейшаму застаецца вакцынацыя.

— Зараз у нас назіраецца эпізадычнае павышэнне захваральнасці на каранавірусную інфекцыю, — акрэслівае эпідсітуацыю ў раёне загадчык паліклінікі Пастаўскай ЦРБ Міхаіл Петух. — Як і падчас першай хвалі, у адных COVID-19 працякае ў лёгкай форме, у іншых — у складанай, у тым ліку на фоне двухбаковай пнеўманіі. Некаторыя пацыенты знаходзяцца на дыхальнай падтрымцы.

Медыцынская сястра працэдурнага кабінета Наталля Каратчэня робіць прышчэпку сваёй калезе, медыцынскай сястры хірургічнага кабінета Юліі Протас

Трэба разумець, што сітуацыя стане вельмі сур’ёзнай, калі чалавек адначасова заразіцца і кавідам, і грыпам. Двайная атака небяспечных вірусаў можа быць фатальнай: нават калі ён перабора хваробы, ёсць верагоднасць застацца інвалідам. Міхаіл Лявонцьевіч падкрэслівае: прышчэпка ў гэтым сезоне — не толькі надзея на спрыяльны зыход хваробы, але і свайго роду шанс на жыццё.

У Пастаўскай ЦРБ створана 10 брыгад для выезду на прадпрыемствы раёна. Прышчапіць іх работнікаў плануецца да канца кастрычніка. Работа вядзецца па перадаплаце. З выездам дадому медыкі прышчапляюць людзей старэйшых за 65 гадоў, якія па стане здароўя не могуць наведаць паліклінічнае аддзяленне. Калі вы адносіцеся да гэтай катэгорыі і з нейкай прычыны не дачакаліся брыгады, то тэлефануйце на нумар 4-19-24 (загадчык паліклінікі), і ў той жа дзень яна прыедзе. Такія прышчэпкі робяцца бясплатна. Яны закупляюцца за кошт бюджэту і прызначаны для груп рызыкі. Усе ўразлівыя катэгорыі адзінаццаты год запар прышчапляюцца расійскай вакцынай «Грыпол Плюс». За гэты час не зафіксавана ніводнага пабочнага эфекту.


Прафесійная дзейнасць медыцынскіх работнікаў звязана з вялікай рызыкай захварэць на грып. Каб гэтага пазбегнуць, яны ахоплены вакцынацыяй на 100%. Выключэнне складаюць толькі тыя, хто мае медыцынскі адвод.


Тыя, хто не знаходзіцца ў зоне павышанай рызыкі, могуць прышчапіцца за ўласныя сродкі. На выбар прапануюцца трохвалентная галандская вакцына «Інфлювак» і чатырохвалентная французская «Ваксігрып Тэтра». Першая каштуе 18 рублёў 50 капеек, другая — 25 рублёў 11 капеек. Лічба ў валентнасці азначае, колькі штамаў віруса грыпу ўтрымлівае вакцына. Жадаючыя могуць адразу (абмінаючы рэгістратуру) звяртацца ў 15-ы альбо 58-ы кабінет, дзе атрымаюць накіраванне на прышчэпку.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Медработники Поставщины получили награды за вклад в борьбу с коронавирусной инфекцией
Ольга Дрозд почти 4 года работает заведующей аптекой №86 в г.п. Лынтупы
Новая волна COVID-19. Медработники советуют жителям Поставщины снизить контакты и привиться



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.