В Поставском районе произошло 2 пожара по вине детей. Как избежать беды?

Безопасность

Каб свавольства не прывяло да пажару

Пажары, якія ўзнікаюць з-за дзіцячага свавольства з агнём, — з’ява, на жаль, нярэдкая. Штогод у выніку іх дзясяткі людзей па ўсёй Беларусі пазбаўляюцца даху над галавой, маёмасці, атрымліваюць траўмы і гінуць. Актуальная гэта праблема і для Пастаўшчыны. Толькі за апошні час у нашым раёне адбыліся два такія пажары.

23 верасня ў цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра тое, што на тэрыторыі аднаго з домаўладанняў у вёсцы Гвоздавічы Камайскага сельсавета гарыць сена. На месца адразу ж выехала дзяжурная змена, якая хутка патушыла агонь. На шчасце, ніхто не пацярпеў, пашкоджана толькі 6 рулонаў сена. А падпаліла яго 4-гадовае дзіця, гуляючы з запалкамі. 6 кастрычніка аналагічнае здарэнне адбылося па вуліцы Садовай у Вярэньках. Тут з-за свавольства з агнём 6-гадовага дзіцяці згарэла не толькі сена, але і навес, пад якім яно ляжала.

Амаль усе дзеці праяўляюць павышаны інтарэс да агню, не ўсведамляючы ў поўнай меры яго небяспеку, — каменціруе гэтыя надзвычайныя здарэнні першы намеснік начальніка РАНС Віталій Ожаль. — Нельга быць упэўненым у тым, што, застаўшыся адно дома, дзіця не вырашыць пагуляць з пачкам запалак, не падпаліць паперу, не зробіць вогнішча, якое аднойчы бачыла. Бываюць выпадкі, калі дарослыя з нейкай прычыны вымушаны пакідаць дзяцей на некаторы час без нагляду. Гэта асабліва небяспечна, калі малыя застаюцца ў замкнёных дамах, кватэрах або пакоях: у выпадку пажару яны не змогуць выйсці з небяспечнага памяшкання.



Што трэба рабіць для таго, каб пазбегнуць пажару ад дзіцячага свавольства з агнём? Вось што раяць спецыялісты:

  • расказвайце дзецям пра пажаранебяспечныя паводзіны, навучыце іх правільна дзейнічаць пры пажары: растлумачце, што пры яго ўзнікненні не трэба хавацца, а неабходна пакінуць памяшканне, якое гарыць;
  • будзьце прыкладам ва ўсіх сітуацыях, звязаных з выкананнем правілаў пажарнай бяспекі;
  • не пакідайце запалкі і запальніцы ў даступных для малых месцах, не даручайце ім распальваць печы, карыстацца газавымі плітамі, самастойна ўключаць электрабытавыя прыборы;
  • сачыце за тым, каб дзеці не раскладвалі вогнішчы;
  • выходзячы з дому, не пакідайце малалетніх без нагляду дарослых;
  • арганізуйце дзіцяці цікавае баўленне часу;
  • вывучыце з дзіцем хатні адрас і нумары тэлефонаў экстранных службаў, калі ў малога ёсць мабільны тэлефон, занясіце ў яго памяць нумары выклікаў гэтых службаў.

Алена Шапавалава



Читайте также:
Осенняя призывная кампания 2020 года на Поставщине в самом разгаре
Рейд по проверке жилых домов позволил оценить ситуацию с безопасностью жизнедеятельности
Сморгонской пограничной группе — 28. Пограничная комендатура «Поставы»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.