В спортивном зале СШ №3 г.Поставы стартовал третий сезон проекта «Папа-зал»

Общество

«Тата-зала» зноў удзельнікаў сабрала

Дух спаборніцтва, падтрымка балельшчыкаў і станоўчыя эмоцыі панавалі ў мінулую суботу ў СШ №3: у спартыўнай зале ўстановы стартаваў праект «Тата-зала».

Задума праекта належыць Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі. У нашым раёне ініцыятыва рэалізуецца ўжо трэці сезон. Першай у спартыўную барацьбу ўключылася СШ №4. Летась «Тата-зала» працавала ў Лынтупскай сярэдняй школе. Ну а ў бягучым навучальным годзе праект «прапішацца» ў трэцяй гарадской, і спаборніцтвы будуць праходзіць кожную другую суботу месяца. ­Удзел у іх прымуць таты і навучэнцы ўсіх класаў установы адукацыі. Першымі ж дэманстравалі спрыт, фізічную падрыхтоўку, а дзесьці і вынаходлівасць першакласнікі і іх бацькі.

На спартыўнай пляцоўцы змагаліся тры каманды, сфарміраваныя з навучэнцаў 1 «А», 1 «Б» і 1 «В» класаў і іх татаў. Удзельнікі «вудзілі» рыбу, перасоўвалі гімнастычныя палкі, збівалі кеглі тэніснымі мячамі, «гулялі» ў хакей, лавілі мяч, спаборнічалі ў камбінаваных эстафетах. Усяго было 10 выпрабаванняў. Назіраючы за спартыўнымі стартамі, злавіла сябе на думцы, што, колькі ні прысутнічаю на такіх мерапрыемствах, а ўсё адно здзіўляюся вынаходніцтву тых, хто рыхтуе заданні для эстафеты. На гэты раз арыгінальныя конкурсы — заслуга настаўніка фізічнай культуры і здароўя Наталіі Касцень.

Каманды актыўна падтрымлівалі шматлікія балельшчыкі. Яны загадзя паклапаціліся пра плакаты, не стамляліся падба­дзёрваць удзельнікаў воклічамі і апладысментамі. Гэтак жа шчыра ўсе віталі выступленні групы падтрымкі «Нашы пчолкі» і старшакласніцы Веранікі Татыржы. Апошняя проста ўзарвала залу пластычнасцю рухаў. Бацькоў да барацьбы матывавала расцяжка на адной са сцен. «Тата, я ганаруся табой!» — абвяшчаў надпіс.

За ходам спаборніцтваў пільна сачыла журы. У яго склад увайшлі першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Малевіч, дырэктар СШ №3 Вераніка Казлоўская і навучэнцы Тамара Крываручка і Максім Чарапкоўскі. Падводзячы вынікі, яны сцвярджалі, што ўсе каманды — пераможцы, ужо хаця б таму, што ад сумеснага актыўнага адпачынку толькі выйгралі. Згодна ж з набранымі баламі, лідарам спаборніцтваў стала каманда 1 «А». Другое месца ў 1 «В», трэцяе — 1 «Б» класа. Усе ўдзелькікі ўзнагароджаны падарункамі райкама БРСМ.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Заведующая детсадом №2 «Солнышко» Наталья Рутковская пришла в профессию подростком
ОСВОДовцы научили учащихся Поставского государственного колледжа спасать людей на воде
На 30 лет назад… Теплая встреча выпускников с классным руководителем Галиной Яковлевой



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.