В Воропаевской средней школе ежегодно посвящают Дню матери целую неделю

Общество

Мама ў кожным імгненні

У Варапаеўскай сярэдняй школе ўжо стала добрай традыцыяй прысвячаць Дню маці цэлы тыдзень. Не стаў выключэннем і бягучы год.

Стартаваў тыдзень з акцыі «Дзясятка для мамы». Вучні 3—11 класаў з максімальнай адказнасцю падышлі да акцыі і праявілі актыўнасць і стараннасць на ўроках. Пераможцамі сталі сямікласніца Вікторыя Германовіч і адзінаццацікласніца Наталля Лукашэвіч.

На другі дзень у школе пачала працаваць выстава «Падарунак для матулі». Тут вельмі пастараліся пачаткоўцы. На выставу яны прынеслі свае малюнкі, аплікацыі і разнастайныя кампазіцыі, створаныя без дапамогі дарослых. Найлепшай прызнана работа вучаніцы 2 класа Эліны Пашковай.

Калаж з фотаздымкаў «Мама ў кожнай літары» прадоўжыў святочны тыдзень. Дзякуючы бібліятэкару Вікторыі Януш, у фае школы была аформлена фотазона.

У чацвер самыя маленькія вучні здымалі відэаролік пад назвай «Пасланне маці», у якім віншавалі сваіх дарагіх матуль (відэапаштоўку можна паглядзець на сайце школы).

Фінальным акордам тыдня сталі музычныя хвілінкі, на якіх жадаючыя выконвалі песні пра самага дарагога чалавека.

Святлана Шафаровіч
Фота Юліі Гваздзеўскай



Читайте также:
Татьяна Дюшко стала лауреатом премии им. Героя Советского Союза Зинаиды Туснолобовой-Марченко
В День матери  в отделе ЗАГС торжественно зарегистрированы четверо малышей
Бывший председатель колхоза «Перамога» Владимир Адамчик отметил 75-летний юбилей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.