Вкладывают частичку своего сердца и души. В Поставах отметили День учителя

Важное Образование

З глыбокай павагай ушанавалі педагогаў раёна на ўрачыстым сходзе, прысвечаным іх прафесійнаму святу.

У мінулы чацвер у раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча сабраліся тыя, хто амаль з нараджэння і да 17 гадоў прысутнічае ў жыцці кожнага чалавека — мудрыя, крэатыўныя настаўнікі і выхавальнікі. Яны не проста даюць дзецям веды, а ўкладваюць у іх часцінку свайго сэрца і душы. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік.

Сяргей Чэпік уручае Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Алёне Пашкевіч

— У нашым раёне вельмі шмат па-сапраўднаму захопленых сваёй справай педагогаў, чые прафесійныя поспехі, талент з’яўляюцца агульнапрызнанымі, — гаварыў Сяргей Чэпік. — У педагагічных калектывах паспяхова спалучаецца шматгадовы вопыт ветэранаў з навацыямі і крэатыўнасцю іх маладых калег. Шмат робіцца ў апошні час па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы школ, стварэнні сучасных камфортных умоў для вучобы, выкладання і выхавання. Нязменнымі застаюцца прыклад і майстэрства настаўніка, яго мэтанакіраванасць, энергія і, канешне ж, любоў да дзяцей, сваёй прафесіі. Час прад’яўляе новыя патрабаванні да далейшага развіцця сістэмы адукацыі. Усе грандыёзныя праекты па эканамічным развіцці краіны застануцца нерэалізаванымі, калі мы не зможам выхаваць дзяцей працавітымі, высокапрафесійнымі, адказнымі, сапраўднымі грамадзянамі Радзімы.

Алена Мачанская, Лілія Цішаловіч, Наталля Ярынская і Святлана Чабатаронак

Гэты год надзвычай складаны для ўсяго народнагаспадарчага комплексу краіны. У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай прыйшлося перабудоўваць работу ўстаноў адукацыі. Было няпроста вучням, іх бацькам, настаўнікам, нагрузка на якіх узрасла ў разы. Але варта адзначыць, што ўсе годна справіліся з гэтай сітуацыяй. Пра што сведчаць вынікі мінулага навучальнага года. На належным узроўні быў арганізаваны адукацыйны працэс, выкананы ўсе вучэбныя праграмы. Навучэнцы пацвердзілі добры ўзровень ведаў. Каманда раёна паспяхова выступіла на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Атрымана 8 дыпломаў, у вышэйшыя навучальныя ўстановы паступіла 59,7% выпускнікоў.

Святлана Казлоўская і Алена Болт

Раённая ўлада заўсёды ўдзя­ляла вялікую ўвагу пытанням сістэмы адукацыі. Сёлета фінансаванне гэтай галіны з бюджэту раёна склала амаль 40%. Да пачатку новага навучальнага года падрыхтаваны ўсе ўстановы адукацыі. Значны аб’ём рамонтных работ выкананы ў Навасёлкаўскай СШ, гарадскіх школах №№ 2, 3 і базавай школе №5. Для падвозу вучняў у Навасёлкаўскую школу і дзіцячы сад набыты аўтобус. Да канца года павінен прыняць выхаванцаў дзіцячы сад на 94 месцы ў мікрараёне 6 гарадка. Плануецца капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі і добраўпарадкавання СШ №1 (падрыхтаваны праект, цяпер выбіраецца генпадрадная арганізацыі). Радуе, што сістэма адукацыі раёна з кожным годам развіваецца і ўдасканальваецца.

Выступае ансамбль «Маладзіца»

З рук кіраўніка раёна найлепшыя настаўнікі атрымалі ўзнагароды Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, раённага выканаўчага камітэта, абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў. Іх педагогі ўдастоены за шматгадовую добрасумленную працу, высокае педагагічнае майстэрства, вялікі ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення.

Самыя шчырыя віншаванні адрасаваў сваім калегам начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава і ўручыў вялікай групе работнікаў граматы аддзела.

Усе работнікі сістэмы адукацыі з’яўляюцца членамі галіновага прафсаюза і штодзённа пацвярджаюць, што на пастаўскай зямлі працуюць сапраўдныя прафесіяналы. Найбольш актыўныя старшыні пярвічак адзначаны граматамі галіновага прафсаюза, якія ўручыла яго старшыня Людміла Грачанік.

Хвіліны асалоды сваімі музычнымі выступленнямі падарылі педагогам творчыя калектывы Пастаўшчыны.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Учительница начальных классов Лилия Тишалович в 10-й раз приняла под свое крыло первоклассников
Могут решить любую задачу. В Андроновской ЯССШ работают 11 креативных педагогов
Заведующая детсадом №2 «Солнышко» Наталья Рутковская пришла в профессию подростком



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.