Врублеўскі Вячаслаў Людвігавіч – начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама

Спорт

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў вёсцы Калінаўка Пастаўскага раёна. Скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь. Потым праходзіў тэрміновую службу ў арміі. Працоўную дзейнасць пачынаў настаўнікам Камайскай сярэдняй школы. З 1998 года служыў у аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама ў якасці міліцыянера патрульна-паставой службы, участковага інспектара па справах непаўналетніх, з 2002-га па 2015-ы — яе начальнікам, з 2015-га — намеснікам начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні. У сакавіку 2018 года назначаны на пасаду старшыні Юнькаўскага сельскага выканаўчага камітэта. З 26 кастрычніка бягучага года распараджэннем старшыні райвыканкама па ўзгадненні з аблвыканкамам назначаны начальнікам аддзела спорту і турызму райвыканкама.

— Мне дасталася цудоўная «спадчына», — канстатуе Вячаслаў Врублеўскі. — На многіх аб’ектах зроблены сучасны рамонт, заменены спартыўны інвентар, з’явілася шмат новых пляцовак. Будзем і надалей развіваць інфраструктуру. Вельмі хочацца, каб усе нашы аб’екты былі запатрабаванымі ў жыхароў раёна, гасцей Пастаўшчыны. Мы, у сваю чаргу, зробім усё магчымае для папулярызацыі спорту, здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку і прыемнага баўлення часу людзей, развіцця турызму.



Читайте также:
Кісялёў Юрый Мікалаевіч – выконваючы абавязкі старшыні Юнькаўскага сельскага Савета
Чымбург Станіслаў Уладзіміравіч – намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.