29 октября представители Департамента охраны МВД РБ отметили 68-ю годовщину со дня образования своей службы

Безопасность

Забяспечваюць надзейную ахову

29 кастрычніка прадстаўнікі Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь адзначылі чарговую, 68-ю, гадавіну з дня ўтварэння сваёй службы. Ва ўсіх падраздзяленнях ведамства прайшлі ўрачыстыя сходы. Не стала выключэннем і Пастаўскае аддзяленне.

На ўрачыстасць сабраліся супрацоўнікі і цывільны персанал аддзялення, не занятыя ў той дзень на аб’ектах, якія ахоўваюцца. Прыехалі таксама госці — намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Станіслаў Чымбург і начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Рыбакоў. Іх вітаў кіраўнік Пастаўскага аддзялення аховы Вадзім Крыштафовіч. Ён зрабіў невялікі экскурс у гісторыю службы, адзначыўшы, што сёння падраздзяленні дэпартамента з’яўляюцца адным з асноўных звёнаў органаў правапарадку, якія клапоцяцца пра бяспеку кожнага беларуса, забяспечваюць надзейную абарону маёмасці юрыдычных і фізічных асоб. Вадзім Леанідавіч павіншаваў калег і ветэранаў са святам, пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця, бадзёрасці духу. А яшчэ — выказаў упэўненасць у тым, што калектыў, які ўзначальвае, і далей з гонарам будзе выконваць усе пастаўленыя перад ім задачы, актыўна ўдзельнічаць у розных конкурсах і спартыўных спаборніцтвах.

Станіслаў Чымбург уручае Падзяку старшыні райвыканкама Марыне Строганавай

— 2020 год для Беларусі юбілейны, — гаварыў ён. — Мы адзначылі 75-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. З гэтай нагоды Дэпартаментам аховы краіны ладзіўся творчы конкурс, у якім наша падраздзяленне ў адной з намінацый заняло першае месца. Мы знялі музычны кліп, які сёння прапаную ўвазе ўсіх прысутных.

Пасля прагляду відэа слова ўзяў Станіслаў Чымбург. Ён падзякаваў супрацоўнікам аддзялення за штодзённую кругласутачную працу па забеспячэнні парадку на аб’ектах, якія ахоўваюцца, высокі прафесіяналізм і вопыт. Пры гэтым заўважыў, што ад выканання імі сваёй работы залежаць дабрабыт, бяспека і душэўны спакой тысяч жыхароў раёна.

Яўгеній Ермакоў, Ала Пашкевіч, Аляксандр Буяльскі, Людміла Вернікоўская, Аляксей Талайка, Яніна Блажук, Аляксандр Бакуновіч і Алег Галінь з узнагародамі

Аляксандр Рыбакоў у сваю чаргу адзначыў цесную сувязь райаддзела міліцыі і аддзялення аховы, якія простымі людзьмі ўспрымаюцца як адно цэлае.

— Працаваць намнога лягчэй, калі ў цябе за спінай ста­яць аднадумцы, гатовыя ў любы момант дапамагчы, падставіць плячо. І быць упэўненым, што ўсё будзе зроблена годна. Вялікі дзякуй вам за гэта, — сказаў ён.

Па добрай традыцыі ў гонар свята былі адзначаны многія работнікі, якія добрасумленна выконваюць свае службовыя абавязкі. Яны атрымалі граматы і падзякі Дэпартамента аховы МУС краіны і яго Пастаўскага аддзялення, упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, раённага выканаўчага камітэта і аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Чацвёра супрацоўнікаў аховы ўзнагароджаны юбілейным медалём «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Рейд по проверке жилых домов позволил оценить ситуацию с безопасностью жизнедеятельности
Сморгонской пограничной группе — 28. Пограничная комендатура «Поставы»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.