30 октября в Дуниловичах прошло выездное заседание президиума Совета депутатов

Важное Местная власть

30 кастрычніка ў Дунілавічах адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім абмеркавана пытанне ўзаемадзеяння органаў мясцовага кіравання, тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і суб’ектаў гаспадарання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва на тэрыторыі сельсавета.

Найперш прысутныя азнаёміліся з добраўпарадкаваннем трох дунілавіцкіх могілак, мясцовага касцёла, пабывалі на аб’ектах сацыяльнай сферы. А на пасяджэнні старшыня сельвыканкама Ганна Мацюшонак падрабязна далажыла пра работу, якая праводзіцца на тэрыторыі сельсавета, дзе пражывае 1 179 чалавек. 58% ад іх колькасці — працаздольныя грамадзяне, 33% — пенсіянеры, 9% — дзеці і падлеткі. «Галоўная мэта сельвыканкама — дзейнічаць у інтарэсах людзей. Узнікаюць самыя розныя пытанні, і наша задача — уважліва выслухаць чалавека і пастарацца дапамагчы іх вырашыць, — гаварыла Ганна Мацюшонак. — Найбольш актуальныя — звароты па ўтрыманні дарог, вулічным асвятленні, рэканструкцыі дамоў і абсталяванні ў іх электрычнага ацяплення. Сельвыканкамам распрацаваны і зацверджаны мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў, за ўстановамі замацаваны вуліцы і тэрыторыі. Асабліва шмат у добраўпарадкаванні сельвыканкаму дапамагае сельгаспрадпрыемства «Дуні­лавічы-агра». Унеслі свой уклад і шэфы: мясцовае лясніцтва, прыватныя прадпрыемствы «Фрэшфуд­пак» і «Прафтэхнабуд», ваенны шпіталь. Актыўна ўдзельнічаюць у навядзенні парадку яслі-сад—сярэдняя школа і Дом культуры».


Галоўная мэта сельвыканкама – дзейнічаць у інтарэсах людзей. Узнікаюць самыя розныя пытанні, і наша задача – уважліва выслухаць чалавека і пастарацца дапамагчы іх вырашыць                                                                                                           

 Ганна Мацюшонак


У сваёй рабоце сельвыканкам абапіраецца на дэпутатаў. Іх выбрана 10. Большасць вядуць актыўную грамадскую дзейнасць. Асабліва варта адзначыць Андрэя Сарапененку, Алену Кісялёву, Іну Русецкую, Валянціну Нядбайлаву, Раісу Махнач. Добра зарэкамендавалі сябе старэйшыны вёсак. Гэта самыя аўтарытэтныя людзі, якіх вылучаюць на агульных сходах грама­дзян. Больш чым палова старэйшын (а іх на тэрыторыі сельсавета выбрана 9), з’яўляюцца ветэранамі працы. Заслужаным аўтарытэтам карыстаюцца ў вяскоўцаў Раіса Малей, Славамір Каліцкі, Ганна Крошка, Іна Русецкая і іншыя. Яны дапамагаюць сельвыканкаму ў добраўпарадкаванні населеных пунктаў і могілак, падворным абходзе для ўдакладнення даных пагаспадарчага ўліку жывёлы, вырашэнні іншых пытанняў.

Вопытам сумеснай са старэйшынамі работы на пасяджэнні прэзідыума падзяліліся таксама старшыні Валкоўскага і Ярэўскага сельскіх Саветаў Таіса Баторы і Павел Скрыдлеўскі. А старшыня райсавета Пётр Курто, падводзячы вынікі размовы, падкрэсліў, што інстытут старэйшын з’яўляецца найважнейшай формай грамадскага тэрытарыяльнага самакіравання. Яны актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, вырашэнні надзённых пытанняў, выказваюць шмат слушных заўваг і ўносяць прапановы на пасяджэннях сельвыканкамаў і сесіях. Па выніках работы за год найлепшыя ўдастойваюцца грамат і каштоўных падарункаў. Дзейнасць дэпутатаў і старэйшын будзе і надалей падтрымлівацца раённай уладай.

Фаіна Касаткіна



Читайте также:

Кісялёў Юрый Мікалаевіч – выконваючы абавязкі старшыні Юнькаўскага сельскага Савета
Об итогах работы с обращениями граждан за 9 месяцев текущего года
Вероника Козловская удостоена наивысшего знака отличия БРСМ — золотого значка 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.