6 ноября очередной пожар в райцентре не обошёлся без жертв

Безопасность

Маглі загінуць абодва

6 лістапада ў 12 гадзін 32 хвіліны ў цэнтр аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар трохкватэрнага жылога дома па вуліцы Чырвонаармейскай у Паставах. Прыбыўшы на месца выкліку, ратаўнікі канстатавалі моцнае задымленне ў вокнах адной з кватэр. А калі ўвайшлі ў памяшканне, убачылі двух беспрытомных мужчын. Адзін з іх ляжаў на ложку, гэта быў 47-гадовы гаспадар дома. Другі, 59-гадовы госць, — на падлозе. Гаспадар быў яшчэ жывы. Яго вынеслі на вуліцу і перадалі работнікам хуткай дапамогі, якія даставілі пацярпелага ў бальніцу. А вось госць, атруціўшыся прадуктамі гарэння, памёр.

Як высветлілася, абодва мужчыны нідзе не працавалі і злоўжывалі спіртным. Выпівалі і ў той дзень. А потым, відаць, вырашылі пакурыць, што і прывяло да пажару. На ка­рысць версіі яго ўзнікнення з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні сведчаць пашкоджаныя агнём пасцельныя рэчы.

Алена Шапавалава



Читайте также:

В Поставском районе произошло 2 пожара по вине детей. Как избежать беды?
Рейд по проверке жилых домов позволил оценить ситуацию с безопасностью жизнедеятельности



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.