6 ноября в 7:30 утра недалеко от деревни Маньковичи произошло серьёзное ДТП. Все живы

Безопасность

6 лістапада а палове восьмай гадзіны раніцы на аўтадарозе Браслаў—Паставы—Мядзел, недалёка ад вёскі Манькавічы, адбылося сур’ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне, якое па шчаслівай выпадковасці абышлося без чалавечых ахвяр.

Вадзіцель аўтамабіля «Фольксваген-Туран» пры абгоне транспартнага сродку выехаў на паласу сустрэчнага руху і лоб у лоб сутыкнуўся з «Опелем-Астра», за рулём якога знаходзіўся жыхар вёскі Муляры. У выніку сутыкнення ва­дзіцель «Опеля» атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне мазгоў, закрыты пералом бядра і ўдараную рану падбародка і быў шпіталізаваны ў цэнтральную райбальніцу. Віноўнік аварыі — а ён пражывае ў Мядзеле — не пацярпеў.

Па факце ДТЗ раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

Фото предоставлено ОГАИ



Читайте также:

29 октября представители Департамента охраны МВД РБ отметили 68-ю годовщину со дня образования своей службы
Вступил в силу запрет на вылов сига чудского и сома европейского
6 ноября очередной пожар в райцентре не обошёлся без жертв



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.