Белгосстрах предлагает населению застраховаться от COVID-19

Здравоохранение

Яшчэ вясной Белдзяржстрах прапанаваў насельніцтву застрахавацца ад каранавіруса. Гэтай магчымасцю не аднойчы скарысталіся жыхары нашага раёна. Цяпер, падчас усплёску захворвання, яны таксама праяўляюць інтарэс да дадзенага віду страхавання.

На якіх умовах заключаецца дагавор? Якія выплаты чакаюць у выпадку заражэння COVID-19? На гэтыя пытанні адказаў дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне Рыгор Шэцка:

— Вясной кампанія ўключыла каранавірус у спіс небяспечных захворванняў, ад якіх могуць застрахавацца кліенты, — патлумачыў Рыгор Рыгоравіч. — У яго таксама ўключаны туберкулёз, гепатыт, бешанства, воспа і іншыя. Поліс афармляецца на ўвесь пакет гэтых захворванняў.

Застрахавацца можна на любую суму. Стандартная — 3 000 рублёў. Гадавы ўзнос пры гэтым складзе 30 рублёў. Калі чалавек заразіцца каранавірусам, ён атрымае страхавую выплату. Яе сума залежыць ад таго, на колькі дзён была страчана працаздольнасць. Калі да 21 каляндарнага дня, выплачваецца 15% ад страхавой сумы (450 рублёў), калі больш за 21 дзень — 20% (600 рублёў). Калі раптам здарыцца бяда і чалавек памрэ ад каранавіруса, яго родныя атрымаюць поўную суму страхоўкі — 3 000 рублёў.

Рыгор Шэцка падкрэсліў, што застрахавацца ад каранавіруса можна не толькі за ўласныя сродкі, але і за кошт наймальніка ці прафсаюзнага камітэта. На 16 лістапада такія дагаворы заключылі 244 чалавекі.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 2-73-42, 2-73-53.

Іна Сняжкова



Читайте также:

Скорую вызывали? Наш корреспондент в один из дней подежурил вместе с бригадами отделения скорой и неотложной помощи Поставской ЦРБ.
С 11 ноября на территории Поставского района вводится обязательный масочный режим в целях предупреждения массового распространения респираторных заболеваний, в том числе COVID-19
Корреспондент «ПК» понаблюдала, соблюдают ли поставчане решение райисполкома о введении обязательного масочного режима в нашем районе



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.