Буслик ищет новый дом

Экология

Паклапаціцца пра лёс птушкі газету папрасіла жыхарка вёскі Цёплыя Курапольскага сельсавета Ніна Ціхановіч. Бацян, якога выратавала і назвала Буслікам 80-гадовая жанчына, жыве ў яе ўжо некалькі месяцаў.

Пра жывую істоту пенсіянерка клапоціцца ад усяго сэрца, але з-за ўзросту і хвароб рабіць гэта ёй складана. Таму вельмі спадзяецца, што знойдуцца добрыя людзі, якія прытуляць у сябе небараку з паламаным крылом.

Буслік са сваёй суседкай

— Летась на даху майго дома бусліная пара звіла гняздо, — пачынае гісторыю з самага пачатку Ніна Ціхановіч. — Буслы ўсё лета пражылі ў ім, але патомства так і не вывелі. Сёлета птушынае жытло таксама не пуставала. Тыя самыя птушкі пасяліліся ў ім ці не, сказаць дакладна не магу. Можа, і іншыя, бо, калі буслы ўжо выседжвалі яйкі — іх было тры, — прыляцела яшчэ адна пара і разбурыла гняздо, выкінуўшы з яго яйкі. Была сапраўдная бойка.

На наступны дзень жанчына назірала, як птушкі спачатку стаялі паніклыя ля раскіданага гнязда, а потым пачалі яго аднаўляць. Неўзабаве ў ім зноў з’явіліся тры яйкі, а потым і птушаняткі. Аднак бацькі самі пазбавіліся спачатку ад аднаго, а потым і ад другога птушаняці. А пасля і ўвогуле ўсё радзей і радзей прыляталі, каб пакар­міць свайго адзінага малога. Буслік з-за позняга з’яўлення на свет лётаць не ўмеў і аднойчы выпаў з гнязда. З дзюбы ішла кроў, зламалася крыло. Ніна Восіпаўна выхадзіла гаротніка.

— Адразу пасяліла ў сянях, затым — у хляве, — працягвае суразмоўца. — Там жыве ў суседстве з дзвюма козамі. Адгукаецца на мянушку Буслік. Крыло ў яго як след так і не загаілася, мяркую, патрэбна дапамога ветэрынара. А ў цэлым да птушкі ўжо прывыкла, але мне цяжка пра яе клапаціцца: нядаўна перахварэла на бранхіт, даўно баляць ногі, высокі ціск. А да бусла трэба лішні раз хадзіць, думаць, чым карміць. Як былі жабы, нават лавіла для яго. Любіць ліверку, мяса, рыбу. Ласуецца і мышамі, але толькі свежымі. Аднойчы назірала, як адабраў грызуна ў маёй кошачкі .

Калі вам неабыякавы лёс Бусліка і вы можаце даць яму новы дом, тэлефануйце Ніне Восіпаўне на нумар 5-56-50.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:

Оригинальная сумка-шоппер: модно, красиво и экологично
Специалисты не смогли определить ни породу, ни возраст дерева-великана в д. Рынкяны
Сумах оленерогий — необычное дерево для вашего сада

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.