Чемпионат Витебской области по футболу. В Придвинье — новый флагман

Спорт

У Прыдзвінні – новы флагман

У папярэднім раўндзе пастаўчане сышлі з турнірнай дыстанцыі, а барацьбу за ўзнагароды прадоўжылі шэсць наймацнейшых каманд. З нашай групы ў фінальны этап прайшлі футбалісты з Оршы, Лепеля, Міёр, якім супрацьстаялі два калектывы з абласнога цэнтра і «Дзецкасельскі» (Гарадок). Галоўная інтрыга захоўвалася да перадапошняга, 15-га, тура. Як і летась, новы чэмпіён вобласці вызначыўся на цэнтральным стадыёне Оршы. Там уладальнік Кубка Віцебскай вобласці — «Газавік» (Віцебск) — згуляў унічыю (2:2) з мясцовым «Дарожнікам-Мясакамбінатам» і ўпершыню ў гісторыі клуба заваяваў залатыя медалі.

У складзе пераможцаў ганаровы трафей заваяваў выхаванец акадэміі ПМЦ Аляксандр Канонік, які раней выступаў у чэмпіянаце за пастаўчан. Яго новая каманда праводзіць проста феерычны сезон, бо адначасова паспяхова гуляе ў розыгрышы Кубка рэгіёнаў Беларусі па футболе і блізкая да таго, каб там прабіцца ў фінал. «Газавік» стабільна правёў фініш сезона і стаў сапраўдным лідарам віцебскага футбола. «Прадцэнтр» у гэтым туры разграміў (3:0) на сваім полі былога чэмпіёна — ФК «Лепель» — і таксама датэрмінова стаў уладальнікам сярэбраных медалёў.

У заключным туры 7 лістапада вырашыцца, хто заваюе бронзавыя медалі. Лепяльчане, як і яшчэ тры клубы, згулялі рашаючы адрэзак цікавага сезона з перападамі. Яркія паядынкі ў іх чаргаваліся з правальнымі, а медалі леташні лідар зможа заваяваць, калі на выездзе здолее перамагчы «Газавік». У апошнім, 16-м туры, паміж сабой згуляюць яшчэ каманды з Гарадка і Оршы, а міёрцы дома прымуць новага сярэбранага прызёра. Пастаўскія футбалісты, нагадаем, сёлета фінішавалі на 9-м месцы.

Уладзімір Шык



Читайте также:
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—РДУАР-2003 (Минск) — 1:3
Врублеўскі Вячаслаў Людвігавіч – начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама
Дискозал по ул. Красноармейской будет переоборудован под зал для занятий борьбой и боксом



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.