Директор ОАО «Хотилы-агро» Вячеслав Криштафович удостоен Ордена Почёта

Важное Сельское хозяйство

5 лістапада ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў высокія ўрадавыя ўзнагароды заслужаным работнікам розных сфер дзейнасці. Ордэна Пашаны ўдастоены дырэктар ААТ «Хацілы-агра» Вячаслаў Крыштафовіч.

Пра дасягненні гэтай гаспадаркі і яе кіраўніка ўсё часцей гаво­раць не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. ААТ «Хацілы-агра» ўваходзіць у лік сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія працуюць найбольш эфектыўна. У свой час тут была пабудавана першая ў вобласці рабатызаваная ферма. Сярэдні надой ад каровы на ёй за 10 месяцаў склаў 7 804 кілаграмы малака, сярэднясутачны — 25 кілаграмаў. На стадыі завяршэння знаходзіцца будаўніцтва ў Волахах яшчэ адной новай сучаснай фермы. А гэта 3 памяшканні для дойных кароў, даільная зала з галерэяй, памяшканне для сухастойных кароў на 300 галоў, прафілакторый больш чым для 200 цялят. Першы кароўнік на 320 галоў ужо працуе, абжываюць нядаўна пабудаваны тут прафілакторый цяляты. У «Хацілах-агра» высокая шчыльнасць пагалоўя — статак налічвае 5 335 галоў, з іх 1 577 кароў. Па выніках года ад рэалізацыі малака тут плану­юць атрымаць 1 880 тысяч рублёў чыстага прыбытку, рэнтабельнасць галіны складзе 30%.

Аляксандр Лукашэнка ўручае ордэн Пашаны Вячаславу Крыштафовічу

Сёлета ў ААТ «Хацілы-агра» атрымалі рэкордны ўраджай збожжавых — у сярэднім 72,6 цэнтнера з гектара. Выхад зерня на 1 балагектар пасяўной плошчы склаў 226,9 кілаграма. Валавы намалот перавысіў 14 000 тон, што на 2 200 тон больш, чым летась. Па выніках жніва ў намінацыі «Сярод сельскагаспадарчых арганізацый па вытворчасці зернебабовых культур» ААТ «Хацілы-агра» прысуджана першае месца ў вобласці.

Камбайнеры Андрэй Волк і Мікалай Чашун намалацілі адпаведна 2 306 і 2 104 тоны зерня і занялі другое і трэцяе месцы ў раёне. У пераможцах і маладыя камбайнеры Аляксей Власаў (1 738 т) і Аляксандр Буча (1 380 т). У лідарах на перавозцы зерня трактарыст-машыніст Аляксандр Валодзічаў (2 190 т), сярод маладых механізатараў — Ілья Волк (1 798 т). Аператары зернесушыльнай устаноўкі Аляксандр Апсіт і Станіслаў Рыбакоў перапрацавалі 12 398 тон збожжа.

У лік дзяржзаказу з гаспадаркі на Полацкі камбінат хлебапрадуктаў паступіла 2 369 тон пшаніцы трэцяга класа, што на 1 367 тон больш, чым патрабавалася. Усяго прададзена 4,5 тысячы тон збожжа, у тым ліку 500 тон элітнай пшаніцы. За выручаныя грошы набыты ў лізінг КВК-800, два КЗС-1218, чатыры энерганасычаныя трактары «Беларус», высокапрадукцыйны трактар нямецкай вытворчасці Fendt, а таксама мабільная зернесушылка магутнасцю 24,5 тоны ў гадзіну.

Поспех ААТ «Хацілы-агра» дасягнуты дзякуючы намаганням механізатараў, жывёлаводаў, спецыялістаў. Работа кожнага аплачваецца годна. Сярэдняя зарплата ў гаспадарцы складае 1 240 рублёў. У найлепшых механізатараў падчас напружаных палявых работ яна вагалася ад 2,5 да 3 тысяч рублёў.

Андрэй Волк з сынам Ільёй

Зразумела, аднаго старання радавых работнікаў для дасягнення высокіх паказчыкаў на сельгаспрадпрыемстве недастаткова. Патрэбны мудры, дальнабачны кіраўнік. Менавіта такім з’яўляецца Вячаслаў Крыштафовіч — чалавек неардынарны, а кіраўнік — якіх трэба пашукаць. Кампетэнтны, адказны. Валодае асаблівай інтуіцыяй, умее прадбачыць на некалькі крокаў наперад і ўсё дасканала пралічыць, скрупулёзна вывучыць сітуацыю і толькі тады прыме рашэнне з тым разлікам, каб у выніку атрымаць максімальную аддачу. Умее абгрунтаваць свой пункт погляду і пераканаць у яго правільнасці нават вышэйшае кіраўніцтва. Адным словам, сапраўдны гаспадар, які не дае спуску ні сабе, ні падначаленым. Дырэктара ў любы час сутак можна сустрэць у полі, на ферме, складзе. Строгая дысцыпліна для яго — на першым месцы. І гэта апраўдана, інакш гаспадарка не дасягнула б такіх вышынь.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
В ОАО «Новоселки-Лучай» кукуруза занимала наибольшую в районе площадь — 1 067 гектаров
Директор Поставского молочного завода Константин Гайлевский рассказал о подготовке к зимне-стойловому периоду
С детства любил животных, поэтому после 8 классов поступил в сельхозтехникум — вспоминает главный зоотехник ОАО «Новосёлки-Лучай» Иван Марьянович Кисель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.