Дискозал по ул. Красноармейской будет переоборудован под зал для занятий борьбой и боксом

Спорт

Замест дыскатэкі – заняткі барацьбой і боксам будуць праходзіць у былым ДК па вуліцы Чырвонаармейскай.

Апошнія гады танцавальная зала па Чырвонаармейскай, дзе калісьці ладзіліся дыскатэкі, выкарыстоўвалася не ў поўную сілу. Таму і паўстала пытанне пра больш эфектыўнае яе выкарыстанне.

— Планы перапрафіляваць гэта памяшканне ў залу для заняткаў барацьбой і боксам выношваліся даўно, — расказваў начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Вячаслаў Врублеўскі. — Напрыклад, год назад гэта тэма актыўна абмяркоўвалася з міністрам спорту і турызму Беларусі Сяргеем Кавальчуком, калі той наведваў наш раён з рабочым візітам. На дадзены момант усе неабходныя дакументы падрыхтаваны, і гэта частка будынка перада­дзена на наш баланс.

Рэканструкцыя новай уласнасці спартсменаў пачалася на мінулым тыдні. Рамонт у ёй выконваюць работнікі ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі». Іх стараннямі будзе зроблена перапланіроўка памяшкання. Будаўнікі размяжуюць прастору такім чынам, каб тут з’явіліся 2 душавыя кабіны, 2 раздзявалкі, трэнерскі пакой і непасрэдна сама спецыялізаваная зала. Таксама яны атынкуюць сцены, апусцяць столь, правядуць ваду, установяць сантэхніку, зробяць касметычны рамонт.

На сценах з’явяцца вялікія люстэркі, а на падлозе — спецыяльны дыван для барацьбы, які будзе спрыяць мінімізацыі траўм.

На рэканструкцыю залы плануецца зрасходаваць 30 тысяч рублёў, выдаткаваных з раённага бюджэту. Неабходны інвентар і абсталяванне аддзел спорту і турызму закупіць за ўласныя сродкі. Плануецца, што першых наведвальнікаў зала прыме пасля Новага года.

Вераніка Філановіч



Читайте также:
Братья Тимофей и Матфей Ивановы добиваются высоких результатов в боксе
Где в Поставах появились три новые спортивные площадки?
Врублеўскі Вячаслаў Людвігавіч – начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.