Гостем «Школы активного гражданина» в СШ №3 стал председатель районного Совета депутатов Петр Курто

Образование

Аўтарытэтна пра галоўнае

Кожны чацвёрты чацвер месяца ў СШ №3 для старшакласнікаў рэалізуецца інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна». Каб узбагаціць звесткі на актуальную тэму цікавым і практычным зместам, на своеасаблівую класную гадзіну запрашаюцца аўтарытэтныя суразмоўцы. Госцем апошняга «ШАГу» стаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто.

Пачалася сустрэча з традыцыйнага прывітальнага слова запрошанага да прысутных. Яна заўжды праходзіць пад агульнай назвай «Знаёмцеся: гэта я». Гэта значыць, што на працягу пяці хвілін госць павінен расказаць пра сябе, сваю адукацыю, жыццёвыя погляды, шлях у прафесію. Такая форма самапрэзентацыі павінна зрабіць вядомага ў раёне чалавека простым і зразумелым. Адным словам — «зямным».

Пётр Леанідавіч такім і з’яўляецца ў прамым і пераносным сэнсе гэтага слова. Нарадзіўся ў вёсцы Курты. Усё яго жыццё звязана з нашым раёнам. Працаваў у сельскай гаспадарцы, адукацыйнай і сацыяльнай сферах. Галоўнае крэда дэпутата — у любой сітуацыі заставацца чалавекам, заўсёды аналізаваць інфармацыю з розных крыніц, мець мэту ў жыцці. Гэту думку даносіў і да моладзі.

Асабліва лірычнымі былі ўспаміны пра ўласнае дзяцінства. Пётр Курто ўзгадаў, як ра­зам з аднавяскоўцамі хадзіў пешшу ў целякоўскую школу, пра атрыманне сярэдняй адукацыі ў СШ №2 райцэнтра і свайго класнага кіраўніка з гэтай установы Ніну Афанасьеўну Гушчыну.

Прыемныя ўспаміны ў народнага выбранніка звязаны і з трэцяй гарадской школай: у ёй калісьці вучыліся яго дзеці, а былы калгас імя Мічурына, у якім працаваў у маладосці, шэфстваваў над навучальнай установай. Перажывае за яе лёс і сёння.

Таксама Пётр Леанідавіч спы­ніўся на палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў раёне, дасягненнях мясцовых аграрыяў, тэме патрыятызму, праблемах, якія неабходна вырашаць. Шчыра расказаў пра тое, што турбуе і выклікае неразуменне, мае патрэбу ў карэкціроўцы на дзяржаўным узроўні. Закрануў філасофскія пытанні.

Шчыры аповед і разважанні Пятра Курто паспрыялі зваротнай сувязі. Адзінаццацікласнік Даніла Кухарскі выказаў думку, што школьны стадыён даўно мае патрэбу ў аднаўленні: бегавыя дарожкі і футбольнае поле прыйшлі ў заняпад. Хлопец з’яўляецца аматарам спорту, і яго словы — своеасаблівы крык душы. Згодны з ім і Аляксей Гамолка. Ён дадаў, што на стадыёне добра было б замяніць турнікі і брусы на новыя. Пытанне актуальнае не толькі для школьнікаў, але і для мясцовых жыхароў, якія таксама займаюцца тут спортам. А вось Паліна Балаш закранула ўнутрышкольнае пытанне. Дзяўчына, як і яе аднадумцы, жадае, каб кабінет №25, які не выкарыстоўваецца, аддалі ў распараджэнне навучэнцаў. А яны маглі б адпачываць у ім і абмяркоўваць розныя арганізацыйныя пытанні і школьнага жыцця, і Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў, старшынёй якой яна з’яўляецца.

— Я згодны, што ваш стадыён патрабуе рамонту, — згадзіўся з хлопцамі старшыня раённага Савета дэпутатаў. — Як толькі прыйдзе вясна і будзе спрыяльнае надвор’е для добраўпарадкавання, мы пастараемся прывесці яго ў належны выгляд. А потым разам з вамі праінспектуем зробленае. Што да кабінета, то можаце выкарыстоўваць яго па ўласным жаданні.

Напрыканцы сустрэчы дэпутат уручыў 13 старшакласнікам, якім споўнілася 14 гадоў, падарункавае выданне «Я — грама­дзянін Рэспублікі Беларусь».

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Шахматы на бегу. Хотите узнать что это за вид спорта? Тогда не пропустите эту статью
У поставчан есть шанс поучаствовать в межрегиональном литературном конкурсе «Браславская обитель»
На радость детям новая спортивная площадка Новосёлковской СШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.