ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—«ДЮСШ-Шахтёр» (Солигорск) — 3:0

Спорт

«Атлант» (Паставы)—«ДЮСШ-Шахцёр» (Салігорск) — 3:0

5 тур. 3:0 (25:16; 25:17; 25:19)

Перад пачаткам матчу аматары валейбола апладысментамі павіншавалі з днём нараджэння распасоўшчыка Дзмітрыя Аксёненку, а галоўны трэнер «Атланта» Даніла Шышко ўручыў яму каштоўны падарунак. Партнёры па камандзе падарылі ў той дзень упэўненую перамогу свайму капітану, які замяніў Уладзіміра Юзвовіча, бо той адсутнічаў.

З-за ўспышкі каранавіруса чэмпіёны Беларусі не згуля­юць у еўракубках, пастаўчане ад гэтага толькі ў выйгрышы.  Што да каманды саперніка, то ў яе складзе адсутнічалі з-за хваробы адразу 4 ігракі. Аднак і без іх «ДЮСШ-Шахцёр» да сярэдзіны першай партыі змагаўся з нашымі на роўных. Нейкі час госці нават апераджалі пастаўчан на адно ачко. Але затым у паядынку здарыўся пералом. Гаспадары ўзмацнілі сваю гульню на блоку і падачах, выдатна сталі атрымлівацца атакі першым тэмпам у выкананні Віталя Варанца і Максіма Іванова. Імяніннік удала завяршыў некалькі камбінацый прыгожымі ўдарамі. Да канца паядынку, які працягваўся крыху больш за гадзіну, нашы дамінавалі на пляцоўцы, гулялі ў сваё задавальненне.

У ходзе сустрэчы пастаўчане рэалізавалі ўсе свае тактычныя задумкі, далі пагуляць і запасным. На флангах шмат ачкоў набралі Андрэй Казлоўскі, Даніла Болгаў, Мікіта Саўчук. Свой высокі клас у абароне прадэманстраваў кандыдат у майстры спорту Аляксандр Зарэцкі. Пасля першага круга атрыманая перамога вывела нашу каманду на 3-е прамежкавае месца ў групе «А». Яе забяспечылі Варанец, Болгаў (Канаш), Русак (Саўчук), Казлоўскі (Ільчанка), Аксёненка (к), Іваноў (Лукін) і лібера Зарэцкі, Літвіновіч.

Лідзіруе сталічны РДВАР-2003, які вырваў валявую перамогу (3:2) над гродзенскім «Камунальнікам-ГДУ». У другой групе зафіксавалі такія вынікі: «Газавік» (Гомель)—«ЦАР-Камунальнік» (Магілёў) — 3:0, ­«СДЮШАР-Энергія» (Гомель) «Бумпрам» (Гомель) — 0:3. Другі тур першынства пачнецца без раскачкі. У нядзелю ў Мінску пастаўчане пазмагаюцца з камандай РДВАР-2005. Затым дома 21 лістапада перад працяглым перапынкам правядуць найважнейшы матч з гродзенцамі, якія апераджаюць пастаўчан у турнірнай табліцы.

Уладзімір Шык



Читайте также:
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Коммунальник-ГрГУ» (Гродно)—«Атлант» (Поставы) — 3:1
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—РДУАР-2003 (Минск) — 1:3



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.