ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—«Коммунальник-ГрГУ» (Гродно) — 0:3

Спорт

ХХХ  Чэмпіянат  Беларусі  па  валейболе. «Атлант» (Паставы)—«Камунальнік-ГДУ» (Гродна) — 0:3

7 тур. 0:3 (24:26; 18:25; 11:25).

Наш сапернік дэталёва разабраўся ў прычынах папярэдняй няўдачы ў Салігорску і ведаў, як пабудаваць сваю чарговую гульню на выездзе. Яго трэнерскі штаб узмацніў найвопытнейшы спецыяліст Эдуард Венскі — да нядаўняга часу старшыня Беларускай федэрацыі валейбола. У пастаўчан вярнуўся на пляцоўку капітан і асноўны распасоўшчык Уладзімір Юзвовіч. Аднак з-за праблем са здароўем адсутнічалі двое лідараў — Віталь Варанец і Андрэй Русак. Гэта адмоўна адбілася на канчатковым выніку. Праўда, спачатку гульня праходзіла пад дыктоўку гаспадароў.

Гродзенцы не маглі стрымаць выніковых атак з абодвух флангаў дыяганальнага нападаючага Андрэя Казлоўскага. Сталі рэгулярна набіраць ачкі і астатнія яго партнёры. У сярэдзіне першай партыі адставанне гасцей ад пастаўчан стала катастрафічным — 10:18. У гэты момант у гродзенцаў выйшаў на замену іх найлепшы 25-гадовы блакіруючы валейбаліст, кандыдат у майстры спорту Валянцін Буцкевіч. Саперніку ўдалося адчувальна ўзмацніць гульню на блоку і свае падачы. Нашы, на жаль, рана паверылі ў перамогу ў стартавым сэце. З-за страты канцэнтрацыі ў пастаўчан пачасціліся памылкі.

Пасля ўзятага тайм-аўта галоўным трэнерам здавалася, што пры ліку 20:15 «Атлант» свайго не ўпусціць. Аднак канцоўку партыі нашы правалілі, дазволілі гасцям адыграць сем мячоў запар і выйсці наперад. У рашаючы момант самі пастаўчане аддалі выйгрышны сэт апанентам з-за няўпэўненага прыёму і няўдалых падач. Акрыленыя гродзенцы адчулі сваю сілу і яшчэ больш узмацнілі гульню, згулялі практычна без памылак. На пляцоўцы ў далейшым дамінавалі толькі госці і за га­дзіну барацьбы дабіліся перамогі. Засмучанымі пакінулі пляцоўку, але падзякавалі сваім прыхільнікам за падтрымку Болгаў (Марцінкевіч), Юзвовіч (к) (Аксёненка), Саўчук (Канаш), Дзеравянка, Казлоўскі, Іваноў і лібера Зарэцкі.

Дзеючы чэмпіён — сталічны РДВАР-2003 — замацаваў свае пазіцыі і перамог (3:1) другую маладзейшую каманду рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву. У групе «Б» лідар, гомельскі «Бумпрам», драматычна саступіў на выездзе (2:3) аршанцам, хоць двойчы там быў наперадзе. «СДЮШАР-Энергія» (Гомель) паўторна была мацнейшай (3:0) у выязным паядынку ў Магілёве. Наступны тур пастаўчане прапусцяць, прадоўжаць трэніроўкі, а адновяць барацьбу ў першынстве толькі 9 студзеня сустрэчай у Мінску супраць РДВАРа-2003.

Уладзімір Шык



Читайте также: 

ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—«ДЮСШ-Шахтёр» (Солигорск) — 3:0
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. РДВАР-2005 (Минск)—«Атлант» (Поставы) — 0:3
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—РДУАР-2003 (Минск) — 1:3



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.