ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. РДВАР-2005 (Минск)—«Атлант» (Поставы) — 0:3

Спорт

РДВАР-2005 (Мінск)—«Атлант» (Паставы) — 0:3

6 тур. 0:3 (13:25; 26:28; 17:25)

Другі круг першынства пачаўся з нечаканасці. Наш папярэдні сапернік, салігорскі «ДЮСШ-Шахцёр», на сваёй пляцоўцы ўпэўнена перамог (3:0) леташніх бронзавых прызёраў з Гродна. У другой групе «Б» матчы завяршыліся прадказальна: «ЦАР-Камунальнік» (Магілёў)—«Узлёт» (Орша) — 0:3, «Газавік» (Гомель)—«СДЮШАР-Энергія» (Гомель) — 3:1. Гульнявую праграму 6-га тура на наступны дзень завяршылі пастаўчане выязной сустрэчай у сталіцы з дэбютантам — другой мала­дзейшай камандай рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву. У параўнанні з вераснёўскай сустрэчай названых каманд сапернік выглядаў больш упэўнена, але нашы да гэтага былі падрыхтаваны.

Стартавая партыя прайшла з адчувальнай перавагай больш вопытных гасцей, хоць у іх складзе адсутнічалі трое лідараў. А вось маладыя мінчане дапусцілі шмат памылак, бо занадта хваляваліся. Трэнеры гаспадароў змаглі супакоіць падапечных, а наступны сэт стаў вырашальным у паядынку. Праўда, нашы да сярэдзіны партыі былі наперадзе. У пастаўчан выдатна праходзілі атакі першым тэмпам у выкананні Максіма Іванова і Паўла Лукіна. На задняй лініі, акрамя лібера Аляксандра Зарэцкага, надзейна дзейнічаў Мікіта Саўчук.

Аднак затым у матчы ледзь не здарыўся пералом, бо гульнявая ініцыятыва перайшла да саперніка. Мінчане выйшлі наперад, займелі і сэтбол пры ліку 26:25 на сваю карысць. На шчасце, пастаўчане ў крытычны момант не разгубіліся і павялічылі сваю перавагу ў ліку. Пасля псіхалагічнай асечкі сапернік зламаўся, і наша каманда давяла матч да чарговай перамогі. Пастаўчане ў той дзень згулялі без замен, бо інакш можна было б паламаць ход гульні. Другі запар станоўчы вынік прынеслі нашай камандзе Болгаў, Казлоўскі, Саўчук, Аксёненка (к), Іваноў, Лукін і лібера Зарэцкі. Наступны вельмі важны паядынак з канкурэнтам з Гродна «Атлант» правядзе дома ў суботу, 21 лістапада.

Уладзімір Шык



Читайте также:

ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—«ДЮСШ-Шахтёр» (Солигорск) — 3:0
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Коммунальник-ГрГУ» (Гродно)—«Атлант» (Поставы) — 3:1
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «Атлант» (Поставы)—РДУАР-2003 (Минск) — 1:3



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.