Как «заработать на заначке» рассказала корреспонденту «ПК» специалист Белагропромбанка Наталья Якубович

Важное Экономика

Пачынаючы з канца жніўня многія беларускія банкі сутыкнуліся з праблемай адтоку грашовых укладаў насельніцтва. Гэта звязана ў тым ліку з заклікамі з інтэрнэта забіраць свае грошы. Такая сітуацыя, зразумела, не магла не адбіцца на рабоце фінансава-крэдытных арганізацый. Пра тое, як працуе ў цяперашніх умовах адзін з вядучых банкаў краіны — Беларускі аграпрамысловы, — карэспандэнт «ПК» гутарыць з выконваючай абавязкі начальніка аддзела рознічнага продажу ЦБП №217 у г. Паставы Наталляй ЯКУБОВІЧ.

— Наталля Пятроўна, наколькі ваш цэнтр банкаўскіх паслуг закранула хваля адтоку дэпазітаў фізічных асоб?

Наталля Якубовіч

— Трэба сказаць, што рух па дэпазітах ёсць заўсёды. І, як правіла, бліжэй да лета ён павялічваецца. Наступае перыяд водпускаў, людзі збіраюцца на адпачынак за мяжу, займаюцца рамонтам жылля, купляюць дачы, кватэры. Сёлета найбольшы адток укладаў у нас назіраўся ў чэрвені і жніўні-верасні. Са слоў укладчыкаў, грошы ім патрабаваліся на набыццё нерухомасці, аўтамабіляў, іншыя буйныя пакупкі, рамонт. Магчыма, гэта было звязана і з ростам курса замежнай валюты.

Зараз сітуацыя стабілізавалася, і за кастрычнік адтоку практычна не было. Хоць некаторыя пастаўчане і забіралі грошы пасля заканчэння тэрміну ўкладу, прыходзілі новыя кліенты і адкрывалі дэпазіты.

— На што ўплывае адток укладаў?

— Яго наступствы — адсутнасць крэдытавання. Механізм работы банка просты: прыцягваць грошы ва ўклады і размяшчаць іх у выглядзе крэдытаў. Менш укладаў — адпаведна, менш крэдытаў можна выдаць. Сёння ў Белаграпрамбанку крэдытаванне часткова прыпынена. Пакуль мы не выдаём грошы на спажывецкія патрэбы, будаўніцтва. Але па некаторых арганізацыях магчыма афармленне авердрафтных крэдытаў і на вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі.

— Ці варта хвалявацца людзям, якія размяшчаюць свае грашовыя накапленні на дэпазітах, наконт іх вяртання?

— Для гэтага няма прычын. Мы штодзень плануем рэшткі беларускіх рублёў і замежнай валюты з улікам заканчэння тэрмінаў дэпазітаў на выпадак, калі ўкладчык вырашыць забраць грошы з банка. Нават калі кліент захоча зняць іх з адзыўнага ўкладу раней за тэрмін вяртання — не праблема: пытанне вырашаецца на працягу пяці рабочых дзён.

Хвалявацца не трэба яшчэ і таму, што Белаграпрамбанк — адзін з найбуйнейшых дзяржаўных банкаў Беларусі. Размяшчаючы ў ім свае сродкі, укладчык атрымлівае дзяржаўныя гарантыі поўнай захаванасці ўкладаў і вяртання ўсёй сумы па ўсіх рахунках, уключаючы зарплатныя картачкі, у валюце ўкладу. Гэта пацвярджае Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2008 года №22 «Аб гарантыях захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты)». У выпадку няздольнасці банка самому вярнуць сродкі для абароны ўкладчыкаў і гарантаванай выплаты ім грошай ад імя дзяржавы выступае Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў фізічных асоб.

— Што робіць Белаграпрамбанк, каб прыцягнуць грашовыя сродкі насельніцтва ва ўклады?

— Каб дэпазіты сталі больш прывабнымі, мы павышаем працэнтныя стаўкі, даём фізічным асобам магчымасць выб­раць тэрмін укладу і скарыстацца грашыма да наступлення тэрміну іх вяртання. Сёння ў нас дастаткова высокая працэнтная стаўка па безадзыўных укладах у беларускіх рублях — 18,8% гадавых на 95 дзён і 18,5% на 35 дзён. Карыстаецца попытам «Дэпазітная карта» пад 15% гадавых. Яна зручная тым, што знаходзіцца ва ўкладчыка, і сваімі грашыма ён можа скарыстацца ў любы момант. А прыемны бонус у выглядзе працэнтаў нікому не пашкодзіць. Для тых, хто захоўвае зберажэнні ў замежнай валюце, банк праводзіць адразу дзве рэкламныя гульні — «Зарабі на заначцы!» і «Тачка за заначку!».

— Раскажыце, калі ласка, пра іх падрабязней.

— Каб стаць удзельнікам гульні «Зарабі на заначцы!», неабходна да 31 снежня 2020 года адкрыць безадзыўны ўклад на тэрмін ад 95 дзён на суму ад 3 500 долараў, 2 500 еўра або 150 000 расійскіх рублёў. І, акрамя працэнта па ўкладзе, можна стаць шчаслівым уладальнікам галоўнага прыза ў 100 000 беларускіх рублёў або заахвочвальнага ў 1 000 рублёў (усяго іх 10). Гэтыя прызы разыгрываюцца кожны тыдзень па серадах у прамым эфіры тэлеканала «НТБ-Беларусь» у 21.00.

З 1 лістапада стартавала рэкламная гульня «Тачка за заначку!». Яе ўдзельнікам становіцца ўкладчык, які адкрыў безадзыўны дэпазіт у замежнай валюце на адну з названых вышэй сум на тэрмін не менш за 185 дзён. Тут галоўным прызам з’яўляецца красовер Geely Emgrand X7 Luxury. Удзельнікі гэтай гульні аўтаматычна прымаюць удзел у розыгрышы прызоў «Зарабі на заначцы!». Прычым кожны можа адкрыць любую колькасць укладаў. Чым іх больш — тым больш шанцаў выйграць.

Такіх рэкламных гульняў наш банк яшчэ не праводзіў. І, пага­дзіцеся, гэта сапраўды цікава, бо грошы ў банку вы размяшчаеце часова на пэўны тэрмін, атрымліваеце даход у выглядзе працэнтаў па ўкладзе, а ў дадатак яшчэ і прымаеце ўдзел у розыгрышы прызоў.

— Дзякуй, Наталля Пятроўна, за гутарку. Пабольш вам укладчыкаў, а нам — шчаслівых дэпазітаў!

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:

Платежи по QR-коду: как это работает и где в Поставах можно воспользоваться услугой?
Кредиты ни жильё возобновляются
С 1 декабря в Беларуси повысятся пенсии



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.