Корреспондент «ПК» присоединилась к очередному рейду пожарных по строительным площадкам райцентра

Безопасность Важное

Прадухіліць бяду – мэта пажарна-прафілактычных мерапрыемстваў. 

Іх на розных аб’ектах раёна рэгулярна праводзяць работнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Пад пільнай увагай ратаўнікоў знаходзяцца ў тым ліку і будаўнічыя пляцоўкі, якія яны манітораць двойчы ў год. Рэйды праводзяцца ў лютым-сакавіку і кастрычніку-лістападзе. Да аднаго з іх далучыўся карэспандэнт «ПК».

У канцы мінулага тыдня 3 аб’екты, на якіх заняты работнікі ДКУАБП «Рассвет Пастаўскі», наведалі першы намеснік начальніка РАНС Віталій Ожаль і старшы інспектар інспекцыі нагля­ду і прафілактыкі Аляксандр Іршонак. У вагонах-бытоўках яны звярталі ўвагу на праектную дакументацыю, стан ацяпляльных прыбораў, наяў­насць і спраўнасць аўтаматычнага пажарнага апавяшчальніка і сродкаў першаснага пажаратушэння. На вуліцы — на месцы для курэння і размяшчэння смецця.

Праектную дакументацыю правярае старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр Іршонак

Першы прыпынак — дзіцячы садок па вуліцы Зялёнай у мікрараёне 6-га гарадка. Здача аб’екта запланавана на канец года. Зараз тут завяршаецца чыставая аддзелка 1-га паверха: фарбуюцца сцены, столь, падлога, лесвічныя клеткі. На 2-м і 3-м паверхах гэтыя работы выкананы ў поўным аб’ёме. У памяшканнях вешаюць жалюзі, работнікі ААТ «Паставымэбля» збіраюць і расстаўляюць мэблю. На фінішную прамую выйшла абліцоўка чашы басейна. Паралельна ідуць пусканаладачныя работы інжынерных сетак — пажарнай і ахоўнай сігналізацый, відэаназірання, вентыляцыйнай сістэмы. Актыўна добраўпарадкоўваецца і тэрыторыя вакол дзіцячага садка. Пасаджаны 53 дрэўцы, устанаўліваюцца гульнявыя гарадкі. Побач разгарнулася яшчэ адна будпляцоўка. На ёй узводзіцца 60-кватэрны жылы дом.

На аб’ектах устаноўлена 12 часовых памяшканняў для бытавых патрэб будаўнікоў. У іх яны пераапранаюцца, адпачыва­юць, абедаюць. Правяраючыя абышлі кожную. Заўвага толькі адна — нешматлікія акуркі каля некаторых вагонаў-бытовак. Але інспектары дапускаюць, што іх магло прынесці ветрам. Тым больш што месца для курэння на будпляцоўцы ёсць і, мяркуючы па наяўнасці акуркаў у ­дзвюх ёмістасцях, устаноўленых у альтанцы, выкарыстоўваецца па прызначэнні. А сама альтанка знаходзіцца на бяспечнай адлегласці ад збудаванняў, якія могуць лёгка загарэцца. Па нарматывах адлегласць павінна складаць 10-15 метраў.

Месца для курэння інспектуе першы намеснік начальніка РАНС Віталій Ожаль

— Прадпрыемства «Рассвет Пастаўскі» можна толькі пахваліць, — канстатуе Віталій Ожаль. — Усе рэкамендацыі, якія мы далі падчас мінулага агляду бытавых памяшканняў на гэтай будпляцоўцы, выкананы. У прыватнасці, ва ўсіх вагонах-бытоўках самаробныя ацяпляльныя прыборы заменены на заводскія. З камплектуючымі кошт печкі вагаўся ад 350 да 600 рублёў.

Накіроўваемся на малочнатаварны комплекс «Волахі». Тут «рассветаўцы» ўстанаўліваюць агароджу па контуры фермы, раскладваюць раслінны грунт пад травяны газон, вядуць будаўніча-мантажныя работы ў галерэі паміж кароўнікамі №1 і №2. Здаць аб’ект плануецца да Новага года. Пакуль жа ў распараджэнні будаўнікоў дзве бытоўкі. Каля ўвахода ў адну з іх, як і на папярэднім аб’екце, валяюцца некалькі акуркаў, а ў вядро, што знаходзіцца побач, высыпаны попел. Хутчэй за ўсё, ён з’явіўся тут пасля эксплуатацыі печкі.

Па выніках праведзенай работы, выяўленых парушэннях ці іх адсутнасці ратаўнікі падрыхтуюць інфармацыю на імя старшыні райвыканкама.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:

Не прожигай свою жизнь!
В Поставском районе произошло 2 пожара по вине детей. Как избежать беды?
6 ноября очередной пожар в райцентре не обошёлся без жертв



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.