Костыли, ходунки и другие технические средства реабилитации можно взять на прокат в Поставском ТЦСОН

Важное Здравоохранение Общество

Сёлетняя восень цяплейшая, чым звычайна: першага снегу мы пакуль не дачакаліся. Аднак у любы момант можа «накрыць» зімовае надвор’е з марозцам, галалёдам і… траўмамі. У групе павышанай рызыкі — людзі пажылога ўзросту, якім стаць на ногі пасля падзенняў (няшчасных выпадкаў, захворванняў) асабліва складана.

Непрыемныя сітуацыі звычайна здараюцца нечакана. Раптам становяцца патрэбнымі мыліцы, хадункі ці іншыя тэхнічныя сродкі рэабілітацыі. Не ва ўсіх хворых ёсць фінансавая магчымасць іх набыць, ды і патрэбны яны часам толькі на непрацяглы тэрмін. Таму па вырашэнне праблемы многія звяртаюцца ў Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У райцэнтры, у Лынтупах, а з кастрычніка — і ў Варапаеве дзейнічаюць пункты пракату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі.

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце Дзіяна Гусева

— У нас можна ўзяць у часовае карыстанне хадункі, камбінаваныя і локцевыя мыліцы, інвалідныя каляскі, палачкі для хадзьбы і іншыя сродкі, — расказвала загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН Галіна Лапушынская. — Паслуга сярод насельніцтва досыць папулярная — толькі ў Паставах за 10 месяцаў заключана 58 дагавораў. Скарыстацца ёй могуць людзі, якія пражываюць на тэрыторыі раёна. Самім ім прыязджаць у пункт пракату неабавязкова: дагавор могуць заключыць родныя. Усе расцэнкі сацыяльныя. Напрыклад, узяць на суткі хадункі каштуе 50 капеек, адну мыліцу — 40 капеек. Інвалідам І групы сродкі для рэабілітацыі можна атрымаць бясплатна.

Напракат у тэрытарыяльным цэнтры таксама здаюцца палкі для скандынаўскай хадзьбы, бескаркаснае дзіцячае аўтамабільнае крэсла. З часам «асартымент» сродкаў будзе абнаўляцца.

Дадатковую інфрармацыю можна атрымаць па тэлефонах:

2-40-66 (пункт пракату ў Варапаеве)

2-02-31 (у Лынтупах)

2-40-64 (у Паставах)

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:

За полтора года семья Гончаровых превратила заброшенную школу в Ширках в уютную усадьбу для проведения мероприятий
Бывшая замначальника управления по экономике райисполкома Евгения Белицкая отпраздновала свой значимый юбилей
Кредиты ни жильё возобновляются

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.