Лисички в ноябре? Легко! Станислав Сороко принес домой грибную добычу

Природа

Талерку лісічак убачыла на кухонным стале, калі вярнулася з працы, жыхарка вёскі Навасёлкі Таццяна Сарока.

Такую «здабычу» прынёс з палявання яе муж Станіслаў. Назбіраў мімаходзь. Гаспадыню здзівілі не грыбы, а час іх росту ў лесе — канец лістапада. Знаходку сфатаграфавала і падзялілася здымкам на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». А ўжо потым пасмажыла лісічкі з бульбай на вячэру. Атрымалася цэлая патэльня.

А вось сам Станіслаў не бачыць нічога дзіўнага ў тым, што гэтыя грыбы растуць амаль зімой.

— Я і летась збіраў лісічкі прыблізна ў такую пару. Надвор’е спрыяе іх росту, — сцвярджае. — Яны нічым не адрозніваюцца ад тых, што растуць у сезон: гэткія ж яркія, не крохкія, смачныя.

У выхадныя паляўнічы зноў адправіцца на здабычу звера ў лес. Калі атрымаецца, абяцаў жонцы прынесці заплечнік лісічак.

Вераніка Філановіч. Фота Таццяны Сарокі



Читайте также:
Буслик ищет новый дом
В микрорайоне улицы Юбилейной одну из сажалок облюбовали два семейства лебедей и уток на радость местным жителям
Одни наводят красоту, другие — уничтожают. Неужели не жалко?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.