Микротопонимы принесли победу воропаевской школьнице на республиканском конкурсе

Образование

Мікратапонімы прынеслі перамогу

У варапаеўскай школьніцы дыплом І ступені рэспубліканскага конкурсу

У ліпені Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук аб’явіў аб правядзенні рэспубліканскай акцыі-конкурсу творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю», прысвечанай завяршэнню трылогіі Года малой радзімы. Да ўдзелу ў акцыі запрашаліся ўсе беларусы незалежна ад узросту і сацыяльнага статусу. Ім прапаноўвалася ў тэрмін да 23 жніўня даслаць на адрас Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі свае эсэ, нарысы, апавяданні, вершы і іншыя літаратурныя і навуковыя творы на тэмы: «За што я люблю свой край», «Мова маёй малой радзімы», «Родная зямля — крыніца натхнення» і «Квітней, мая Радзіма». Работы можна было выконваць аднаму або ў сааўтарстве. Іх колькасць таксама не абмяжоўвалася.

Актыўны ўдзел у акцыі прынялі вучні Варапаеўскай СШ. Яны адправілі на конкурс ажно 12 работ розных жанраў. Так, 5-класніца Аляксандра Мацкевіч і 11-класніца Наталля Лукашэвіч падрыхтавалі даследаванні «Храналогія пакаленняў маёй сям’і» і «Структурна-семантычная характарыстыка мікратапонімаў Варапаеўскага сельсавета». 8-класніца Лізавета Бодрая напісала сачыненне-роздум «Давайце не цурацца роднай мовы». Вучні 7 класа Станіслаў Гарны і Кацярына Танана паслалі сумеснае эсэ «Трапіць госць у будзень, а ці ў свята…» (у ім ідзе размова пра прыгатаванне нацыянальнай беларускай стравы верашчака). Форму эсэ выбралі для сваіх творчых работ і 10-класніца Аляксандра Зябчанка («З Радзімы мілай сцежка ў свет»), 11-класнікі Якаў Януш («О, край родны, край прыгожы…», у якім расказваецца пра Варапаева) і Яна Жук («Мой зямляк — прафесар» пра доктара сельскагаспадарчых навук, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Мікалая Казароўца). Акрамя эсэ, Яна адправіла яшчэ і верш уласнага сачынення «Мая зямля». Свае вершы паслалі таксама яе аднакласніцы Дар’я Волк і Караліна Вялічка, вучаніца 10 класа Вікторыя Баль і 5-класнік Уладзіслаў Буйко.

Не так даўно ў школу прыйшла радасная вестка — работа Наталлі Лукашэвіч пра мікратапонімы Варапаеўшчыны ўдастоена дыплома І ступені, а сама дзяўчына запрошана на ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу, якое адбудзецца 18 снежня ў Акадэміі навук. Аўтары яшчэ 8 работ адзначаны дыпломамі за ўдзел. Найлепшыя творчыя працы, дасланыя на конкурс — а ўсяго іх атрымана больш за 200, — увой­дуць у асобны зборнік, які рыхтуюць да выпуску арганізатары акцыі «За што я люблю родную зямлю».

Алена Шапавалава



Читайте также:
Отдых с элементами онлайн. В понедельник у школьников начинаются осенние каникулы
В минувшую пятницу прошел районный этап республиканской олимпиады по финансовой грамотности
Родители и дети д/с «Солнышко» приняли участие в выставке «Вторая жизнь мусора»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.