На радость детям новая спортивная площадка Новосёлковской СШ

Образование Спорт

Доўгі час побач з будынкам Навасёлкаўскай СШ узвышаўся яшчэ адзін будынак. У 90-я гады мінулага стагоддзя яго пачала ўзводзіць для школы мясцовая гаспадарка — калгас імя Суворава. Меркавалася, што гэта будзе вялікая спартыўная зала. Пад яе залілі фундамент, вывелі сцены. І тут работы спыніліся…

Паступова недабуд стаў разбурацца. У выніку гаспадарка разабрала яго. Застаўся толькі фундамент, на якім кіраўніц­тва райвыканкама вырашыла зрабіць спартыўную пляцоўку. Увасабляць задуманае ў жыццё ўзяліся вясной бягучага года па сацыяльным праекце «Bonfesto — дзецям», які сумесна рэалізуюць Тураўскі малочны камбінат, Беларуская федэрацыя футбола і мясцовыя органы ўлады.

Так выглядае новая спартыўная пляцоўка Навасёлкаўскай СШ

У рамках праекта заключылі трохбаковае пагадненне. У адпаведнасці з ім, кожны з удзельнікаў павінен быў выканаць сваю частку работ. Раён рыхтаваў аснову пад спортпляцоўку — гэтым непасрэдна займалася ДРБУ-132, якое засыпала фундамент пяском і шчэбнем і выраўнавала іх. Тураўскі малочны камбінат засцяліў поле штучным газонам, а Беларуская федэрацыя футбола нанесла разметку і паставіла агароджу. Не засталіся ўбаку ад агульнай справы ААТ «Навасёлкі-Лучай», педкалектыў школы і бацькі вучняў. Сельгаспрадпрыемства падвозіла дарожнікам пясок, зрабіла насып па перыметры поля. Адміністрацыя навучальнай установы за грошы папячыцельскага савета купіла сетку, каб нацягнуць яе з боку школы і тым самым выключыць магчымасць разбіць вокны мячом.

— Як толькі спортпляцоўку стала магчымым эксплуата­ваць, мы пачалі праводзіць на ёй усе ўрокі фізкультуры, — расказвала дырэктар Навасёлкаўскай СШ Валянціна Пяткевіч. — Вучням новы спартыўны аб’ект настолькі спадабаўся, што яны бягуць на вуліцу пагуляць у мяч на перапынках, застаюцца пасля ўрокаў, некаторыя, каго возіць на заняткі школьны аўтобус, нават спецыяльна едуць дамоў другім рэйсам, многія прыходзяць па вечарах. Для дзяцей гэта вялікая радасць.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:

Школьники Поставского района завоевали 6 дипломов на XI научно-практической конференции «Эврика»
Шахматы на бегу. Хотите узнать что это за вид спорта? Тогда не пропустите эту статью
У поставчан есть шанс поучаствовать в межрегиональном литературном конкурсе «Браславская обитель»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.