«Родная зямля» прынесла перамогу
Лаўрэатам І ступені міжнароднага фестывалю-конкурсу «Сияние Севера» стаў народны ансамбль беларускай песні «Маладзіца» Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў.
Пра гэты конкурс кіраўнік калектыву Алена Салавей даведалася ў кастрычніку з інтэрнэта і падумала: «А чаму б не паўдзельнічаць?» Зараз, калі амаль усе мерапрыемствы праводзяцца анлайн, такія музычныя форумы сталі для артыстаў ледзь не адзінай магчымасцю не страціць форму, адчуць смак рэпетыцый і прыемнае хваляванне перад выступленнем.
Заявіцца вырашылі ў намінацыі «Патрыятычная песня», выбраўшы для выканання мала каму вядомы твор «Родная зямля». Алена Міхайлаўна зрабіла яго арыгінальную аранжыроўку, відэа выступлення запісалі ў школе і адправілі ў расійскую Волагду, дзе праводзіўся фестываль-конкурс. А 17 лістапада на электронную пошту кіраўніка прыйшоў маляўнічы дыплом. З яго вынікала, што «Маладзіца» стала пераможцай у сваёй узроставай групе.
За апошнія тры месяцы гэта ўжо трэцяя перамога ансамбля ў міжнародных анлайн-конкурсах. Да Волагды навасёлкаўскія артысты паспелі гучна заявіць пра сябе на вакальных спаборніцтвах у Пяцігорску і Маскве.
Алена Шапавалава
Читайте также:
Редакция районной газеты «Поставский край» — один из победителей республиканского конкурса
Участники клуба национальной кухни, игры и обряда «Традиция» показали, как готовить «Вясельнага парсючка»
Детская школа искусств им. А.Ромера отметила 40-летний юбилей