Не прожигай свою жизнь!

Безопасность

Так называецца рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, якая праходзіць на Пастаўшчыне на працягу лістапада.

Акцыя праводзіцца ў чатыры этапы. На першым, які доўжыўся з 2 па 6 лістапада, работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і іх памочнікі — члены Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных — адправіліся па «Маршрутах бяспекі», наведаўшы прыпынкі грамадскага транспарту, аўтавакзал і чыгуначную станцыю Паставы. У ходзе мерапрыемства тэхнічна прасунутыя курыльшчыкі з дапамогай сканіравання QR-кода прынялі ўдзел у інтэлектуальных гульнях, а жадаючыя назаўсёды кінуць ку­рыць прамовілі ўголас і падпісалі ўрачыстую клятву барацьбіта з курэннем. Усім удзельнікам ратаўнікі ўручылі інфармацыйныя буклеты бяспекі.

На другім этапе акцыі, з 9 па 13 лістапада, на прамысловых прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна перад пачаткам рабочага дня МНСаўцы распаўсюдзілі наглядна-выяўленчую прадукцыю, а затым правялі інтэрактыўныя гутаркі з членамі працоўных калектываў і паказалі тэматычны відэафільм. У кафэ «Паазер’е» ў абедзенны час была арганізавана праграма «Абед без цырагэт» з удзелам роставай лялькі Вавёрачкі. Ра­зам з ёй ратаўнікі прапаноўвалі наведвальнікам, якія кураць, адмовіцца ад згубнай звычкі і абмяняць цыгарэты на цукеркі, а таксама расказвалі пра акцыю і ўручалі памяткі і інфармацыйныя буклеты.

Наведвальнік кафэ «Паазер’е» мяняе цыгарэту на цукерку

Трэці этап праходзіць на гэтым тыдні ў каледжы, сярэдніх школах і на грамадскім пункце аховы правапарадку. Ва ўстановах адукацыі арганізаваны тэматычныя праграмы з дэманстрацыяй прафілактычных і навучальных відэафільмаў, а з асобамі, якія злоўжываюць спіртным, сумесна з прадстаўнікамі райаддзела міліцыі праводзяцца прафілактычныя гутаркі.

Вынікі акцыі падвядуць 29 лістапада на рынку «Гарызонт». Там будзе арганізаваны «Пост бяспекі» з наглядна-выяўленчай прадукцыяй і конкурсамі. Наведвальнікам прапануюць «Галаваломку ад вавёркі», у якой, навёўшы камеру смартфона на адзін з QR-кодаў, трэба будзе сабраць пазл, і латарэю «50х50». Калі ўдзельнік латарэі выцягне з каробкі паперку са словам «пажар», яму давядзецца расказаць пра небяспеку непатушанай цыгарэты. А тыя, каму трапіць пустая паперка, змогуць прыняць удзел у гульні «Арэшкі ўдачы» і атрымаць прыз.

Да ведама:

З пачатку 2020 года з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адбылося больш за 750 пажараў, на якіх загінулі 225 чалавек. На Пастаўшчыне непатушаная цыгарэта стала прычынай 12 пажараў, на іх 3 чалавекі загінулі і 4 выратаваны.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
6 ноября очередной пожар в райцентре не обошёлся без жертв
В Поставском районе произошло 2 пожара по вине детей. Как избежать беды?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.